blueALL.jpg5c0f794b612a8

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

11
Декабря
Вторник
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Как надо праздновать Новый год?
Курс валют в Бресте и области
gapeev.jpg511a311eca118

Рыцар сучаснага Берасцейскага пісьменства

14:10 12.02.2013
Нарадзіўся Валерый Мікалаевіч Гапееў на Гомельшчыне, у пасёлку Осава Рагачоўскага раёна ў 1963 годзе ў вясковай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым – у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер - каледж сувязі). Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у арміі. Пасля - работа на мінскім «Інтэграле». 
У 1992 годзе па жыццёвых абставінах пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы. Тут працаваў на заводзе. 
Цяпер адказны сакратар у рэдакцыі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”
Жанаты, мае сына и дачку. 


Ні ў якім разе не прымяншаю ролю Валерыя Гапеева як літаратара, назваўшы яго ў загалоўку рыцарам не ўсяго беларускага сучаснага пісьменства, а толькі Берасцейскага. Натуральна, як літаратар ён належыць усёй беларускай літаратуры і ўсёй нашай краіне. Але рыцарства яго праяўляецца і ў іншых важных сферах жыццядзейнасці Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Клопатаў жа ў суполцы хапае: тут і мерапрыемствы розныя, дзе так патрэбна аўтарытэтнае і ўзважанае слова прафесіянала і неабыякавага, сумленнага чалавека, і сустрэчы з чытачамі, і шмат чаго іншага... А галоўнае, што акрамя яго ў пісьменніцкай арганізацыі не здолеў бы зрабіць ніхто, гэта стварэнне і вядзенне сайта ў Iнтэрнэце. Зазвычай гэтая справа платная, дый не танная, ды Валерый, нягледзячы на сённяшнюю камерцыялізаваную ў параўнанні з СССР, калі ўсё рабілася на энтузіязме, эпоху, тым не менш, выконвае складаную, падуладную толькі высокакваліфікаванаму спецыялісту, працу на грамадскіх пачатках. І выконвае яе вось ужо амаль шэсць гадоў, стварыўшы сайт задоўга да з’яўлення ў сеціве самога СПБ. Тым самым, акрамя ўсяго іншага, аддае аддзяленню яшчэ і частку свайго часу, які цяпер на вагу золата і якога самому бракуе на літаратурную творчасць.

Чаму так робіць? Асабіста я адказваю на гэтае пытанне так, як пазначыў у загалоўку: бо дух рыцарства ў ім не менш моцны, чым дух літаратурны. Прычым рыцарства тут (ды і ўвогуле) атаясамліваю з уменнем сябраваць, быць верным у сяброўстве, а сяброўства, у сваю чаргу, спараджае і мацуе дух карпаратыўны. Усё, як і заўсёды, зводзіцца да асабістых якасцяў чалавека. Яны ж у Валерыя Гапеева такія, што могуць шмат каму быць прыкладам. Далучаю да гэтых “шмат каму” і сябе. Прыемна, калі побач аднадумца і шчыры паплечнік. Ды што там прыемна – гэта жыццёва неабходна. Тым больш, калі ты кіруеш творчай арганізацыяй. Такая падтрымка і знутры мацуе, дадае новых патрэбных якасцяў і звонку аберагае.

 Еднасць з героем гэтых радкоў адчуў з першай сустрэчы. Быў пачатак 2006-га – года заснавання Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ і абрання мяне яго старшынёй. Аказваецца, да гэтага больш за дзясятак год мы былі знаёмыя завочна. Я тады працаваў у часопісе маладых літаратараў Беларусі “Першацвет”, дзе курыраваў Брэсцкую, Гродзенскую ды Гомельскую вобласці, а Валерый у тым жа выданні друкаваўся. У 1995 годзе на яго старонках убачылі свет апавяданні “Тры навальніцы”, “Рыцары Марыі Раневіч”, “Сяргей і Галіна”. У 2002 годзе ў выдавецтве “Юнацтва” ён выдаў першую сваю кнігу “Пастка на рыцара”. Пра падлеткаў-старшакласнікаў (гэтая – падлеткавая – тэма станецца для яго стрыжнёвай на гады і дай бог на дзесяцігоддзі). 

На вялікі жаль, не трапілася тады на вочы гэтая кніга. Толькі пасля заснавання абласной пісьменніцкай суполкі пазнаёміўся з аўтарам, які тады ж уступіў у саюз, так бы мовіць, “вочна”, а таксама з яго кнігай. Уразіла. Таму, даведаўшыся пазней, што яе ніхто не заўважыў ані ў вобласці, ані ў Мінску, вельмі здзівіўся. Каго ж тады заўважаць?

Тым часам старшыня абласнога выканаўчага камітэта К.А.Сумар у 2007-м падпісвае Палажэнне аб прысуджэнні літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка аблвыканкама. І ў тым жа годзе Валерый Гапееў разам з Міколам Купрэевым (пасмяротна) ды Валерыем Грышкаўцом першымі атрымліваюць гэтыя прэміі і, адпаведна, Дыпломы з рук кіраўніка вобласці. Як ініцыятар прэміі і старшыня савета па яе прысуджэнні я радаваўся, што справядлівасць узяла вяршэнства: годная кніга, якая замоўчвалася некалькі гадоў на ўсіх узроўнях, нарэшце прыкмечана і адзначана нароўні з выдатнымі зборнікамі іншых знаных пісьменнікаў, а аўтар атрымаў стымул для далейшай творчасці. Ды які!

Як з рога дастатку пасыпаліся з-пад таленавітага пяра Валерыя Гапеева творы. Ва ўсе часопісы. Так, у “Полымі” ў 2007-м убачыла свет апавяданне “Кропка на карце”, у 2008-м – міні-аповесць для старшакласнікаў “Лёшкава каханне”, у 2009-м – аповесць для старшакласнікаў “Развітальная вячэра”; у “Маладосці” ў 2007-м – апавяданні “Казка-версія аб голай Праўдзе”, “Баравікі”, “Знойдзены сэнс”, “Памнажаючы веды”, аповесць для падлеткаў “Ведзьміна тоня”, у 2008-м – аповесць для старшакласнікаў “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу”, у 2009-м – зноў аповесць для старшакласнікаў “Доказ закона прыгажосці”, у 2010-м – фантастычнае апавяданне “Вартаўнік (Кольцы Одры)”, у 2011-м – аповесць “Трафік для паэта” (натураль, і гэтым разам для старшакласнікаў). У штотыднёвіку “Літаратура і Мастацтва” апублікаваны шэсць апавяданняў: “Профіль Фартуны” (2007), “Запісы на балконе” (2008), “Праклятыя” і “Аднойчы ў рэдакцыі” (2010), “Магазін згубленых рэчаў” і “На канале” (2012); у “Нёмане” – апавяданне “Автобус” у перакладзе на рускую мову (2012 год). Следам кнігі пасыпаліся на кніжныя паліцы, а з іх – на паліцы кнігалюбаў. “Пастка на рыцара” – пра яе вышэй гаварылася як пра так званую стартавую; “Урокі першага кахання”, Мінск, рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Літаратура і Мастацтва», 2010 год, аповесці для старэйшага школьнага ўзросту; “Ведзьміна тоня”, Мінск, выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2012 год, аповесць для падлеткаў.

Актыўна ўдзельнічае Гапееў і ў калектыўных зборніках, куды яго запрашаюць выдаўцы як аднаго з самых цікавых і адметных аўтараў, дзякуючы якім усёй кнізе забяспечана папулярнасць. З іх найболей самавітыя “Самотная зорка Венера” і “Закаханы ў снягурку” (абодва з’яўляюцца творчымі і, як паказаў час, вельмі ўдалымі праектамі сталічнага выдавецтва «Мастацкая літаратура”). У гэтых зборніках летась убачылі свет апавяданне-рэмейк «Пунсовая кветка ў паціне» ды нізка апавяданняў для сярэдняга школьнага ўзросту.

Нарэшце, летась яго клопатамі выйшла кніга вершаў і эсэ Анатоля Галушкі з в. Магіліцы Івацэвіцкага раёна, які да гэтага быў вядомы як мастак, прычым незвычайны – маляваў карціны, трымаючы пэндзаль зубамі, бо рукі паралізаваныя. І з яго ж удзелам таксама летась выйшла яшчэ адна кніга – “Населеныя пункты Івацэвіччыны”.

Вось такі выдатны плён. Кнігі Гапеева не толькі добра раскупляюцца ў кнігарнях, не толькі не залежваюцца ў бібліятэках (пастаянна на руках у юных чытачоў), але і зачытваюцца падлеткамі ў Iнтэрнэце.



Валерый Гапееў:

- Часта пытаюцца, чаму пішу ў асноўным для падлеткаў. Цяжка адказаць адным сказам. Можа, і таму, што не надта для іх хочуць пісаць. Крыўдна бачыць праз чвэрць стагоддзя ў бібліятэках тыя ж творы беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва, па якіх сам вучыўся. І ў планах на пазашкольнае чытанне ўсё тыя ж аўтары. Як быццам час спыніўся. Ці літаратура спынілася. Тая ж ідэалогія, тыя ж прынцыпы і тая ж вера...

Яшчэ цвёрда перакананы, што няма дзіцячых праблем. Ёсць праблемы ў нашых дзяцей. І яны перажываюцца імі настолькі ж балюча, як і мы перажываем свае. Гэта і хачу данесці да чытача: і юнага, і сталага.

Автор
Анатоль КРЭЙДЗІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!