greenNew.jpg5c0f641b2c53a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

11
Декабря
Вторник
FB TW VK OK
каравелла.jpg5bd83ecf91ad7
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
pravilaRI19.jpg5bdc2552a90fe
Что? Где? Когда?
Как надо праздновать Новый год?
Курс валют в Бресте и области

У Пінкавічы да Коласа

23:00 04.11.2012
Якуб Колас нарадзіўся недалёка ад Стаўбцоў, аднак яго лёс непарыўна звязаны з беларускім Палессем. Ён настаўнічаў на Піншчыне і Ганцаўшчыне. Палешукам, тутэйшым краявідам пісьменнік прысвяціў нямала цёплых слоў. А некаторыя з жыхароў вёсак Пінкавічы, Купяцічы, Люсіна і інш. сталі прататыпамі герояў знакамітай трылогіі “На ростанях”. Менавіта ў Пінкавічах Колас напісаў першыя свае дваццаць вершаў, якія ўвайшлі ў першы том яго зборнікаў. Тут ён актыўна ўдзельнічаў у сялянскім жыцці. Так, у лістападзе 1905 года К. Мiцкевiч склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка Скірмунта з патрабаваннем забяспечыць права сялян на карыстанне азёрамі і ўчасткам зямлі для пашы. Мінскі губернатар прадпісаў паліцыі праверыць звесткі аб «узбуджэнні настаўнікам с. Пінкавічы Міцкевічам сялян...». У студзені 1906 года ў парадку пакарання за грамадскую дзейнасць К. Міцкевіча перавялі ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён).
    Да 130-годдзя з дня нараджэння Коласа ў Брэсцкай вобласці прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. У бібліятэках, клубах, навучальных установах праводзіліся і праводзяцца тэматычная выставы, сустрэчы, чытанні, семінары, конкурсы маладых пісьменнікаў і паэтаў.
    У гэтыя дні сапраўднымі культурнымі цэнтрамі сталі мясціны, звязаныя з імем класіка. У Ганцавіцкім раёне ўжо адбылося раённае свята “Пясняр зямлі беларускай”. У мясцовым краязнаўчым музеі арганізавалі тэматычную выставу, да помніка Якубу Коласу ўсклалі кветкі. Дзясяткі і сотні людзей наведалі падчас свята музей класіка ў Люсіна. На галоўнай святочнай пляцоўцы выступалі паэты і творчыя калектывы. Тут падвялі і вынікі тэматычных конкурсаў.
    Учора вялікае свята ладзілася і ў Пінкавічах (Пінскі раён). Эпіграфам да ўрачыстых мерапрыемстваў сталі коласаўскія радкі, прысвечаныя Палессю: “А люблю ж я той край, бо яго родны сын. І па ім маё сэрца баліць”. Тут, у Пінкавічах, адбылася прэзентацыя адноўленага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа. Пасля – урачыстае адкрыццё свята ў мясцовым СДК, кніжныя выставы і выстава работ народных умельцаў. Гасцям свята прапанавалі ацаніць літаратурна-музычную кампазіцыю “Пінкавіцкія сцяжынкі Якуба Коласа”, а таксама выступленні творчых калектываў і мясцовых паэтаў. Больш падрабязна пра святкаванне ў Пінкавічах чытайце ў наступным нумары газеты.
Автор
Павел ЛОСІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!