кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

21
Ноября
Среда
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
farkop11.gif5be13917dfc90
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Как надо праздновать Новый год?
Курс валют в Бресте и области
bal12.jpg50c8fb141d367

Бывай, дзяцінства!

00:00 12.06.2012


У дарослае жыццё ўступае яшчэ адно пакаленне ўчарашніх школьнікаў. Паўсюдна на Брэстчыне адбыліся апошнія школьныя балі.
    У Маларыцкім раённым балі прыняў ўдзел старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Урачыстае і прыгожае дзейства праходзіла на гарадской плошчы, якая была шматлюднай – сабраліся, як заўсёды, бацькі, родныя і блізкія, сябры выпускнікоў, многія гараджане.
    Звяртаючыся да выпускнікоў, Канстанцін Сумар адзначыў поспехі і дасягненні многіх з іх у вучобе, у навуковых распрацоўках, у спорце на абласным і рэспубліканскім узроўнях, назваўшы іх першымі перамогамі.
    - І ў вашым горадзе, і ў іншых гарадах нашай вобласці, - гаварыў Канстанцін Андрэевіч, - нямала зроблена для таго, каб вы маглі добра вучыцца, усебакова развівацца, а потым, атрымаўшы дыпломы спецыялістаў, уносіць свой уклад у развіццё нашага рэгіёна. Мы вельмі разлічваем на вас – маладых, энергічных, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Жадаю, каб кожны з вас апраўдаў надзеі, якія ўскладае на вас краіна. І якую б дарогу вы не абралі, заставайцеся сумленнымі і прыстойнымі.
    Па традыцыі, на выпускным балі ўручалі выдатнікам медалі і прэміі райвыканкама. Гэтую місію выканаў кіраўнік вобласці. Сёлета ў раёне 5 залатых медалістаў (у вобласцi iх – 392). Гэта Марына Тарасюк з СШ № 2, Настасся Аўдзяюк з Гвозніцкай СШ, Вікторыя Нікіцюк з Макранскай СШ, Вікторыя Астапук з Чарнянскай СШ і Яраслаў Сцепанюк – выпускнік Лукаўскай СШ. Яны не толькі выдатнікі ў вучобе, але дасягнулі пэўных поспехаў і ў іншых сферах. Са словамі пажаданняў на жыццёвую дарогу звярнуліся дырэктар СШ № 2 Любоў Куц і дырэктар раённай гімназіі Сяргей Антонаў.
    Гучалі школьны вальс, настаўніцкі вальс. Узняліся ў неба рознакаляровыя шары. Бывай, дзяцінства! Бывай, школьны час! Наперадзе застаецца толькі адзін урок, назва якому – самастойнае жыццё.
    Як паведамілі «Заре» ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама, атэстаты аб атрыманні сярэдняй адукацыі сёлета атрымалі 12 тысяч 280 учарашніх адзінаццацікласнікаў. Гэта на 1441 атэстат менш, чым у мінулым годзе. 
    У параўнанні з мінулым годам выпускныя вечары на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ладзіліся не ў адзін дзень - святкаванне зацягвалася ажно на тры дні - з 9-га па 11-е чэрвеня. 
Месца правядзення выпускных свят загадзя вызначалася бацькоўскімі камітэтамі і педагогамі па ўзгадненні з мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады. Варыянт “рэстаран або кафэ” згодна з адпаведным дакументам Міністэрства адукацыі не разглядаўся. На выбар прапаноўваліся ўстановы адукацыі або культуры. І калі ў сельскай мясцовасці аддавалі перавагу ДК, у гарадах, як правіла, гэта былі школы, гімназіі і ліцэі. Праўда, само мерапрыемства ўмоўна падзялялася на ўрачыстую і неафіцыйную часткі. Для правядзення пачатку ўрачыстасцей у Брэсце арандавалі практычна ўсе вядомыя культурныя аб’екты: абласны грамадска-культурны цэнтр, ЦМТ, ДК прафсаюзаў, кінатэатр “Мир” і гэтак далей. Ну а працягвалася свята ў родных школьных сценах.
    Па традыцыі ярка і маляўніча развітанне з дзяцінствам ішло ў Брэсце. Дзеля выпускнікоў Ленінскага раёна  нават перакрылі праезную частку - учарашнія школьнікі прайшліся па вуліцы Леніна ўрачыстым маршам, а ў гарадскім парку з той жа нагоды адбылося свята “Пунсовыя ветразі”.
    Не менш хвалюючым быў момант развітання са “школьнымі гадамі дзівоснымі” і для выпускнікоў Маскоўскага раёна абласнога цэнтра: ушаноўванне медалістаў тут праходзіла каля будынка раённай адміністрацыі.
    Па інфармацыі прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама, выпускныя вечары ў вобласці прайшлі без якіх-небудзь здарэнняў. Гэта ў тым ліку дзякуючы таму, што маршруты патрулявання супрацоўнікаў патрульна-паставой службы і ДАІ былі максімальна набліжаны да месца правядзення ўрачыстасцей. На кожным выпускным вечары дзяжурыў у параднай форме міліцыянер з бліжэйшага райаддзела.


Автор
Нiна СВIЦЮК Яўген ЛIТВIНОВIЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!