greenNew-2.jpg5ceccc4d20ad9

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Июля
Пятница
FB TW VK OK
Баннер не установлен
wot.jpg5bc5985a3b71c
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rodinka2.jpg5cb02d256a88c
Что? Где? Когда?
Как вы обычно просыпаетесь утром?
Курс валют в Бресте и области
skarb.jpg50c8faf718abd

Скарбонка нашых продкаў

00:00 18.01.2010
Два гады таму ў Вульцы-1, што ў Лунінецкім раёне, з’явіўся Цэнтр культуры і народнай творчасці. Канечне, не выпадкова тут пачала дзейнічаць установа новага тыпу. З пакалення ў пакаленне жыхары вёскі дбалі аб захаванні спадчыны: старажытныя паданні, песні і казкі занатоўвалі работнікі сельскага Дома культуры, усё імкнуліся зберагчы для нашчадкаў.
    І на працягу некалькіх гадоў нязменным кіраўніком Цэнтра і сапраўднай захавальніцай народнай мудрасці з’яўляецца Вольга Мелюх. Менавіта пры яе кіраўніцтве работнікі тады яшчэ Дома культуры пачынаюць вывучаць манеры народнага выканання песень, занатоўваць гульні і карагоды, самабытныя танцы ды мясцовы дыялект. Зараз у духоўнай скарбонцы Цэнтра  захоўваюцца аўдыё- і відэазапісы народных свят і абрадаў, а таксама альбомы з запісамі прыказак, прымавак, народных прыкмет.
    - Традыцыі продкаў не згубілі свайго значэння ў нашай вёсцы, - гаворыць Вольга Мелюх. – У  Цэнтры першай пачала працаваць майстэрня ткацтва і вышыўкі.
    Зрэшты, тут усё, як у звычайнай сялянскай хаце. Пачэснае месца займаюць кросны, сноўніца, стаяць пралкі. Сёння ў гуртках займаюцца каля 50 дзяцей. З задавальненнем дзеткі наведваюць гурткі, створаныя пры Цэнтры,  “Цудадзейны чоўнік”, дзе навучаюцца тэхніцы  ткацтва на кроснах. Дарэчы, ткацкія станкі тут - сапраўдныя рарытэты. Уявіце сабе, кроснам, якія падарылі ўстанове Ніна Шпакоўская і Ніна Стасюк, больш за сто гадоў, і, нягледзячы на салідны ўзрост, яны цудоўна працуюць. У гуртку “Чароўная нітачка” дзеці вучацца, здавалася, такім простым і на жаль забытым рэчам, як часаць, прасці кудзелю з ільну, сукаць цэўкі. З інтарэсам авалодваюць майстэрствам вышыўкі гладдзю і крыжыкам, спасцігаюць таямніцы “баціка”, навучаюцца саломапляценню. Цікавы факт, менавіта да міжнароднага конкурсу “Міс Інтэркантыненталь” шыкоўныя шалі бацік і вышытыя гладдзю рабілі супрацоўнікі Цэнтра.
    - Удзельнікі гурткоў атрымліваюць тэарэтычныя і практычныя навыкі самабытнай прыкладной творчасці, а кіраўнікі – перадаюць свой вопыт  малодшаму пакаленню, - гаворыць Вольга  Мелюх.
    - У сваім майстэрстве настаўнiкi выкарыстоўваюць традыцыі продкаў, творча іх развіваюць, уносяць у сваю нялёгкую працу індывідуальнасць. Таму асноўным напрамкам дзейнасці гурткоў з’яўляецца стварэнне народных касцюмаў, якія ткуць і вышываюць разам настаўнікі з вучнямі, - тлумачыць Вольга Мелюх.
    Напрыклад, на ткацкім станку выткана 14 фартухоў для касцюмаў калектыву “Жывіца”, які існуе пры Цэнтры культуры і народнай творчасці, а таксама 10 вясельных ручнікоў для перавязвання сватоў, ходнікі для пастаноўкі абрада “Вячоркі”. А яшчэ ўстановам культуры Вулькаўскі цэнтр аказвае такую паслугу, як пашыў адзення сцэны і сцэнічных строяў. Спецыяльна былі набыты тры швейныя і вышывальная машыны, парагенератар, а таксама авярлок. Менавіта дзякуючы работнікам Цэнтра непазнавальна змянілі свой выгляд сцэны Лунінецкага гарадскога Дома культуры, кінатэатра “Кастрычнік”, Палескай музычнай школы мастацтваў, а таксама Лунінскага, Багданаўскага, Сінкевіцкага сельскіх устаноў культуры. А яшчэ Вулькаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці актыўны удзельнік шматлікіх фестываляў, конкурсаў, выстаў-кірмашоў. На базе Цэнтра ладзяцца раённыя семінары па адраджэнню традыцыйнай культуры. Нездарма супрацоўнікі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” амаль штогод наведваюцца ў лунінецкую Вульку-1 у пошуку старадаўніх песень і самабытных абрадаў. Паслухаць і занатаваць  тут шмат чаго ёсць. Вольга Фёдараўна прызналася, што прэмія, атрыманая з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, пойдзе на ўдасканаленне матэрыльна-тэхнічнай базы Цэнтра. Супрацоўнікі плануюць набыць відэакамеру, дыктафон і камп’ютар, каб не толькі запісаць фальклор, але перадаць для нашчадкаў народную мудрасць. Як прызналася Вольга Фёдараўна, увесну пры Цэнтры пачне працаваць гурток, у якім дзеткі будуць вучыцца плясці лапці. Настаўніка ўжо знайшлі, засталося толькі лазы нарыхтаваць. Значыць, і гэтыя крупіцы народнай мудрасці не кануць у нябыт, а будуць захаваны і перададзены як запавет продкаў сваім нашчадкам.

Автор
Кацярына БУРЫК

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!