oknakondrrat.jpg5d6e634f052e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

16
Октября
Среда
Inst. FB TW VK OK
Баннер не установлен
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rodinka2.jpg5cb02d256a88c
Что? Где? Когда?
Поучаствовали в переписи населения?
Курс валют в Бресте и области

“Ёсць Востраў у мяне”

00:00 30.11.2009
    Расказвае Марыя Якімчык, стваральніца і нязменная захавальніца музея: “Аднойчы, пасля смерці паэта давялося сустрэцца з вершам, у якім ён спрабаваў уявіць свой лёс пасля адыходу. Там ёсць такія радкі:
    Пагавораць усе, пашкадуюць
    Ды й забудуць усе пакрысе...
    Яны кранулі мяне да глыбіні душы. Я зразумела, што так не павінна быць. Разам з выхаванцамі літаратурнага аб’яднання мы пачалі дзейнічаць. Экспанатамі дапамагла сям’я паэта, недалёка жывуць яго сёстры. Стэнды, паліцы, падстаўкі рабілі сваімі рукамі ў школьнай майстэрні. Мы сабралі ўсе зборнікі вершаў. Іх пры жыцці выйшла роўна дзесяць, а гэта нямала. А нядаўна пабачыла свет кніга “Трохперсце”,  зборнік лірыкі Міхася Рудкоўскага, Міколы Пракаповіча і Алеся Каско. Летась кніга адзначана абласной літаратурнай прэміяй. Зараз яна займае сваё пачэснае месца ў музеі.
    Галоўнае, што музей жыве. Тут нярэдка праводзяць урокі літаратуры са сваімі вучнямі амаль усе настаўнікі-літаратары раёна. А школьнае літаб’яднанне “Верасок” нават мае свой зборнік паэзіі “Палёт жаўрука”. Дзеці цягнуцца  да паэтычнага слова, спрабуюць пісаць. І гэта цудоўна”.
    Сама Марыя Альбінаўна вельмі хораша вядзе экскурсію, нібы песню спявае. Спытала пра гэта і, аказалася, праўда: настаўніца – яшчэ і самадзейны кампазітар. Дзве песні на словы Міхася Рудкоўскага яна напісала даўно, іх выконваюць школьнікі на ўсіх значных мерапрыемствах, што праводзіць музей. Адна з песень пачынаецца словамі: “Ёсць Востраў у мяне, і ў мяне ёсць ліра”. Пра родныя мясціны паэт напісаў ці не лепшыя свае радкі. Роднай зямлі, сваёй любімай Гарыні ён прысвяціў самыя шчымлівыя, самыя светлыя вершы. Ён і на вечны спачын вярнуўся ў свой Востраў. Нядзіўна, што і землякі памятаюць свайго паэта.
    Зацікаўленасць, улюбёнасць у паэзію Марыі Якімчык падхопліваюць маладзейшыя настаўнікі. Завуч школы Валянціна Мікалаеўна Хваль накіроўвае сваіх вучняў на творчы пошук, на падрыхтоўку сапраўдных навуковых работ, на здымкі фільмаў. Значыць, музей працягвае жыць у новых сучасных формах. Работа вучаніцы 9-га класа Алёны Барысевіч “Стылеўтваральныя экспрэсіўныя сродкі паэтычнай мовы Міхася Рудкоўскага” адзначана дыпломам на абласным конкурсе. А відэафільм, які здымалі  старшакласнікі, зроблены на добрым узроўні. У ім ёсць кадры, якімі падзялілася Брэсцкая студыя тэлебачання, дзе сам паэт чытае вершы. Ёсць родная хата паэта, так любімыя ім краявіды. Зноў і зноў гучаць яго радкі:
    Мне не трэба нічога-нічога,
    Толькі б ціха ў свеце было,
    Толькі ў край мой вяла дарога,
    Толькі ў небе трымала б крыло!
    Толькі б золата тое жывое
    І высокі той бераг круты,
    Толькі б тое святое-святое –
    І вялікая грэшніца – ты!


Автор
Святлана ЯСКЕВІЧ.

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!