greenNew.jpg5c0f641b2c53a

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Мая
Воскресенье
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
баннер.jpg5cdea6a0cf91a
Что? Где? Когда?
Как вы обычно просыпаетесь утром?
Курс валют в Бресте и области
таулай3.JPG5c6a5afc2b6ee

Памяці Валянціна Таўлая

09:13 18.02.2019

Цыкл мерапрыемстваў арганізавалі і правялі супрацоўнікі Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэкі імя Валянціна Таўлая ў сувязі са 105-годдзем з дня нараджэння нашага знакамітага земляка – паэта, публіцыста, грамадскага дзеяча, імя якога і носіць амаль 40 год гэта ўстанова культуры.

Нарадзіўся Валянцін Таўлай 8 лютага 1914 года. На яго кароткае жыццё прыпала шмат няпростых гістарычных падзей – Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, змаганне за беларушчыну «пры Польшчы», калі яму, спачатку непаўналетняму падлетку, а потым юнаку, давялося пасядзець у астрозе; гады Вялікай Айчыннай – тады ён быў партызанскім сувязным і выконваў спецзаданні камандавання Чырвонай Арміі… І ўвесь свой кароткі век (Валянціна Таўлая не стала ў 1947 годзе) ён пісаў цудоўныя вершы пра сваю шматпакутную Радзіму.

Усё гэта і стала тэмай мерапрыемстваў, якія правялі супрацоўнікі бібліятэкі, – online-віктарыну, выставу яго твораў і публікацый аб слынным земляку, конкурс дэкламатараў твораў Валянціна Таўлая «Яго напевам выпаў слаўны лёс…», у якім узялі ўдзел 18 юнакоў і дзяўчат – навучэнцаў гімназій, школ горада і ліцэяў.

Заключным мерапрыемствам стаў юбілейны вечар, на які сабраліся шматлікія наведвальнікі бібліятэкі, мясцовыя літаратары і акцёры. У гэты дзень дэкламатары атрымалі дыпломы, падзякі і памятныя сувеніры. Пераможцы конкурсу Максім Рудкоўскі, Аліна Адамцэвіч, Вікторыя Піскун і Паліна Тотышава чыталі вершы свайго знакамітага земляка – дэкламавалі натхнёна, па-акцёрску, так, што хацелася слухаць і слухаць. Адчувалася, што яны сур’ёзна рыхтаваліся да гэтага конкурсу. Тым не менш падлеткі хваляваліся перад шматлікай публікай… А яшчэ вершы Таўлая чыталі супрацоўнікі бібліятэкі, рэжысёры Міхаіл Стрыжоў  і Арцём Бадак. «Яго напевам выпаў слаўны лёс: набатным звонам прагучаць над краем, прайсці шляхі этапаў і бяроз, сустрэць свабоду – светлы золак мая», – гучалі ў выкананні вядучых радкі Максіма Танка, прысвечаныя Валянціну Таўлаю. Свой твор у памяць земляка агучыла сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Раіса Раманчук.

– Такія мерапрыемствы напярэдадні і ў дзень нараджэння Валянціна Таўлая сталі ўжо традыцыйнымі, – расказвае дырэктар Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы горада Баранавічы Таццяна Рудкоўская. – Гэта і Таўлаеўскія чытанні, і літаратурныя партрэты і гадзіны, і выставы фота- і дакументальных экспанатаў,  і шмат што яшчэ. Гэтай традыцыі мы будзем прытрымлівацца і надалей. І вельмі радуе тое, што ў нашых мерапрыемствах прымае ўдзел шмат моладзі.


         





Автор
Аляксей БЕЛЫ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!