кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Декабря
Среда
FB TW VK OK
Баннер не установлен
wot.jpg5bc5985a3b71c
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
pravilaRI19.jpg5bdc2552a90fe
Что? Где? Когда?
Как надо праздновать Новый год?
Курс валют в Бресте и области

Раённае свята народнай творчасці і рамёстваў адбудзецца ў Ганцавічах (праграма)

11:20 20.09.2018

У межах года малой Радзімы 29 верасня у Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў (вул. Суворава, 2) адбудзецца раённае свята “Багач”.

Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца захаванне, падтрымка, актуалізацыя і папулярызацыя рэгіянальнай і лакальнай традыцыйнай нематэрыяльнай і матэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў.

Менавіта ад нас залежыць захаванне ўнiкальнага асяроддзя традыцыйнай культуры, якая з'яўляецца нацыянальным набыткам, даўно страчаным многімі еўрапейскімі народамі з-за наступу навукова-тэхнічнага прагрэсу. Традыцыйная народная творчасць – не толькі гістарычны скарб, але і жывая з'ява сённяшніх дзён. Ёю можна з поўным правам ганачыцца, але і адначасова прымаць меры па  зберажэнні і адраджэнні.

Запрашаем для ўдзелу ў свяце діцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы, а таксама асобных выканаўцаў народнай музыкі і танцаў, майстроў народнай творчасці.

Свята пройдзе ў жывой нязмушанай атмасферы, дзе ўдзельнікі гуртоў і асобныя выканаўцы прадставяць абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры. Асноўнай дзеяй свята з’яўляецца абрад Багач, які  скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, сямейнага ладу. У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая (“к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”) і да першага запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Для ўдзельнікаў і гасцей свята распрацавана цікавая і разнастайная праграма: інтэрактыўная фотазона, майстар-класы, дзіцячая пляцоўка з гульнямі і прызамі, беларуская кухня, канцэрт і танцы.   Падчас мерапрыемства будзе працаваць рынак рамеснікаў, дзе можна набыць прыгожыя падарункі і сувеніры.

Акрамя гэтага падчас свята пройдзе ўрачыстае адкрыццё выставы вышытых абразоў да свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, а таксама будуць узнагароджаны пераможцы і ўдзельнікі выставы малюнкаў і фотаздымкаў “Спадчына” да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін у межах года малой Радзімы і 120-годдзя заснавання горада Ганцавічы.

Уваход вольны.




Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!