кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Сентября
Среда
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Кто для вас Диего Марадона?
Курс валют в Бресте и области
ЭМБЛЕМА ДНЯ ПИСЬМЕННОСТИ.jpg5b88ffa016167

Дзень Беларускага пісьменства. За пяць хвілін да свята

11:42 31.08.2018

Лічба “1423” на ўязной стэле Іванава нібы пацвярджае: горад сёлета адзначае 595-годдзе. Тут жа выява герба – на блакітным варажскім шчыце між рагоў залатой падковы сярэбраны храм – мясцовая Свята-Пакроўская царква. Некаму Іванаваўшчына вядома як радзіма Напалеона Орды і Хаіма Вейцмана, хтосьці з цеплынёй пра яе гаворыць: “Гэта мая малая радзіма…” А мы, мінаючы знак “Іванава”, рыхтуемся да сустрэчы з літаратурнай сталіцай – палескі гарадок 1 – 2 верасня прымае XXV Дзень беларускага пісьменства.

У райцэнтры мы заспелі апошнія мерапрыемствы па навядзенні “марафету” – асноўныя будаўнічыя работы завяршыліся, можна прайсціся па абноўленым горадзе і ацаніць змены

Накіроўваемся ў парк, дзе ля ўвахода ў цэнтральную арку якраз усталёўваюць драўляныя скульптуры. Гэта творчы плён удзельнікаў абласнога пленэру разьбяроў, прысвечанага Дню беларускага пісьменства. Цяпер скульптурныя кампазіцыі ўпрыгожылі гарадскі парк, якому адведзена роля галоўнай святочнай пляцоўкі, таму самыя істотныя змены адбыліся менавіта тут.

Рушым па дарожцы сярод дрэў, вакол мнагалюдна: вось рабочыя збіраюць вялікую сцэну, трошкі далей ідзе ўстаноўка спартыўных трэнажораў на варкаўт-пляцоўцы, непадалёк жанчыны завіхаюцца ля кветніка, які буяе яркімі фарбамі. Начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Іванаўскага райвыканкама Аляксандр Раманюк каментуе пераўтварэнні, якія мы назіраем:

 – Парк сапраўды не пазнаць. Раней яму не хапала дагледжанасці, “апранутых” у плітку і асфальт дарожак было мінімум. Гараджане скардзіліся на дрэннае асвятленне ў парку – а гэта плошча больш за 25 гектараў. Зараз сцежкі, дзе людзі хадзілі па грунце, выкладзены пліткай. Зрабілі асфальтаваную веладарожку працягласцю больш за 2 кіламетры, між іншым, адзіную ў горадзе. Дзякуючы спонсарскай дапамозе Мінэнерга тут з’явілася арыгінальная падсветка.

Спартыўная зона таксама прыемна ўражвае: футбольнае поле суседнічае з баскетбольнай пляцоўкай со штучным пакрыццём, побач з ёй – валейбольная. Для аматараў фізічнай актыўнасці на свежым паветры абсталёўваецца варкаўт-пляцоўка. Непадалёк знаходзіцца поле для міні-футбола – агароджанае, з усталяваным відэаназіраннем. Насупраць размясціліся бытавыя памяшканні для спартсменаў. “Блок уключае раздзявалку, туалет, душ – усё самае неабходнае. Модулі вырабіла мясцовае ААТ “Мекасан”, яны кампактныя і зручныя”, – распавёў Аляксандр Раманюк.

Няма недахопу і ў абавязковых атрыбутах цывілізаванага парку – лаўках і ўрнах для смецця. А сапраўдным магнітам для маленькіх наведвальнікаў ужо стала сучасная дзіцячая пляцоўка. Арэлі, горкі, вялікая спартыўная секцыя – сапраўдны гульнявы гарадок. Не пустуе ён і зараз: Кацярына Рыгораўна Пакала з задавальненнем бавіць тут час разам з двухгадовым унукам Кірылам. Гушкаючы малога на арэлях, бабуля расказвае пра перадсвяточны настрой, якім жыве Іванава. 

“Мы чакаем вялікае свята. Я лічу, людзі павінны ведаць сваіх таленавітых землякоў, літаратараў, выхоўваць дзяцей з любоўю да кнігі. А на памяць аб Дні пісьменства застанецца цудоўны парк, які раней быў забыты. Гэта правільна, што малыя гарады трэба прыводзіць у парадак. Абавязкова прагуляйцеся па вуліцы 17 Верасня – паглядзіце, як там прыгожа стала!” – раіць жанчына.

Сапраўды, пабываць у Іванаве і не ўбачыць мясцовую “пешаходку” – недаравальна. Цэнтр горада, у крокавай даступнасці – раённая бібліятэка імя Ф.І. Панфёрава і дзіцячая бібліятэка, побач – гарадская гімназія і галоўная плошча. Свабоднай ад аўтамабіляў стала частка вуліцы 17 Верасня, тлумачыць намеснік старшыні Іванаўскага райвыканкама Віталь Клышко, пасля рэканструкцыі гэта папулярнае месца адпачынку моладзі і сямей з дзецьмі – для іх прадугледжана гульнявая зона. Тут жа знаходзіцца памятны знак, прысвечаны юбілейнаму Дню беларускага пісьменства.

Такому суседству толькі рады ў дзіцячай бібліятэцы.“Гэта выдатна, што вуліца стала пешаходнай – усё ажыло, заўсёды шмат дзяцей з мамамі. Мы абнавілі бібліятэчны дворык, аформілі выставы, праводзім мерапрыемствы для дзяцей, – гаворыць загадчык Наталля Мудзь. – І Дзень пісьменства дадасць нам чытачоў, мы ўпэўнены”.

Дагледжаныя клумбы, новыя ліхтары, абноўленыя фасады будынкаў, прыгожая панарама гарадской плошчы з фантанам – агульная карціна была б няпоўнай без роспісаў, якія ўпрыгожылі сцены школы мастацтваў і рэдакцыі раённай газеты. Іх выканалі педагогі і навучэнцы школы мастацтваў, у аснову леглі гравюры знакамітага земляка Напалеона Орды.

Атмасферу сёлетняй літаратурнай сталіцы стварае таксама памятны знак “Янава слова”. На камені выгравіраваны даты і назвы гарадоў, якія прымалі Дзень беларускага пісьменства. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Іванаўскага райвыканкама Галіна Клімовіч расказала пра задумку, увасобленую аўтарамі праекта. “На конкурс былі прадстаўлены 15 работ, іх разглядалі на паседжанні камісіі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры і экспертнага савета. У выніку вызначылі ў якасці прыярытэтнай работу аўтарскага калектыву з Мінска – скульптараў Алеся Шаціла, Аляксея Сарокіна і архітэктара Ганны Багаткінай. У якасці пластычнага вобразу яны прапанавалі сонечны гадзіннік, а цэнтральным элементам кампазіцыі стала пяро як сімвал рукапісаў, ад якіх бяруць пачатак друкаваныя тэксты”, – патлумачыла Галіна Сяргееўна.

Не засталіся па-за ўвагай у межах падрыхтоўкі да свята і шэраг сацыяльных аб’ектаў: істотна абнавілі школу бондарства і сярэднюю школу №4, папрыгажэлі бібліятэкі. Важнай падзеяй для горада стала адкрыццё (пакуль што тэхнічнае) кніжнага магазіна “Верасень”. Справіцца своечасова з аб’ёмам запланаваных работ іванаўскім арганізацыям, задзейнічаным у падрыхтоўчых мерапрыемствах, дапамаглі калегі з Лунінецкага, Столінскага, Драгічынскага раёнаў.

Намеснік старшыні Іванаўскага райвыканкама Віталь Клышко адзначае грунтоўную работу, якая праведзена па паляпшэнні гарадской інфраструктуры. Добраўпарадкаванне закранула вуліцу Савецкую, на ўчастках вуліц Леніна і Кірава паклалі тратуарную плітку, змянілі асфальтавае пакрыццё, арганізавалі паркоўку ля ўваходу ў парк. Агульнае фінансаванне склала каля 3 мільёнаў рублёў, у тым ліку на добраўпарадкаванне парку было выдаткавана 1 мільён рублеў.

У абноўленым выглядзе сустракаюць гасцей свята вакзал чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі, будынак “Белпошты”, рэстаран “Пад ліпамі” Іванаўскага райспажыўтаварыства і іншыя. “Горад гатовы, і ніхто не пашкадуе, што прыедзе адсвяткаваць разам з намі”, – рэзюмуе Віталь Рыгоравіч.

А самі жыхары з задавальненнем адзначаюць змены ў абліччы Іванава, і, здаецца, ім да апошняга не верыцца, што родны горад стаў пераемнікам старажытнага Полацка ў святкаванні Дня беларускага пісьменства. “Іванава сапраўды папрыгажэла. Цяпер галоўнае – захаваць усё зробленае. Каб у нашым горадзе было прыемна жыць і адпачываць”, – не раз давялося пачуць падчас прагулкі па райцэнтры.

Наперадзе – насычаная двухдзённая праграма культурна-асветніцкага форуму, якая ўключае дзясяткі мерапрыемстваў.     

Фота Валерыя КАРАЛЯ

 

Автор
Алена САЦУТА

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!