кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Сентября
Среда
FB TW VK OK
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Кто для вас Диего Марадона?
Курс валют в Бресте и области
zovp-5.jpg5b76d1dac87f4

Ляскавічы збіраюць палешукоў

16:47 17.08.2018

У пяты раз ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна пройдзе фестываль «Кліч Палесся», актыўны ўдзел у якім прымуць і прадстаўнікі Брэстчыны з Лунінецкага, Столінскага і Пінскага раёнаў.

Прыпяцкае Палессе да нашых дзён захавала надзвычай багатую самабытную культуры палешукоў – народныя святы, рамёствы, абрады, адметны фальклор. Унікальнасць гэтага рэгіёну цікавіць гісторыкаў, этнографаў, культуролагаў, ды і адаптацыя самабытнай палескай культуры да сучасных умоў запатрабавана часам. Прынамсі, менавіта гэты фактар стаў вызначальным для з’яўлення фестывалю «Кліч Палесся». Галоўныя яго мэты – захаванне і папулярызацыя этнакультурных традыцый Палесся, вывучэнне і падтрымка гісторыка-культурнай спадчыны Палесскага рэгіёну, а таксама ўмацаванне творчых сувязей жыхароў Палесся Беларусі, Украіны і Расіі, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця культурна-гістарычнага і экалагічнага турызму. Арганізатарамі фэсту выступаюць Гомельскі і Брэсцкі аблвыканкамы, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны парк «Прыпяцкі», ААТ «Мозырскі нафтапераапрацоўчы завод» і «Белаграпрамбанк». Цэнтрам фестывальнай дзеі з’яўляецца аграгарадок Ляскавічы. Сюды прыбудуць і дэлегацыі Пінскага, Лунінецкага і Столінскага раёнаў.

Усе фестывальныя мерапрыемствы сёлета пройдуць пад знакам Года малой радзімы і будуць скіраваны на тое, каб выхаваць у жыхароў рэгіёну гонар за ўнікальнае духоўнае і прыроднае багацце Палесся, паспрыяць захаванню культурнай спадчыны, развіць павагу да беларускай традыцыйнай культуры і цікавасць да турыстычнага патэнцыялу раёнаў – удзельнікаў фэсту. Аб’ядноўваючая канцэпцыя сёлетняга «Кліча Палесся» – «Маёй зямлі куточак дарагі». Удзельнікі імпрэзы будуць ствараць «вёсачкі» з незвычайнымі назвамі і цікавымі адметнымі традыцыямі.

У пяты раз паедуць на фестываль этнакультурных традыцый прадстаўнікі Піншчыны. Іх пляцоўка прысвечана вёсцы Хлябы. Тут размесцяцца некалькі тэматычных зон. Народныя фальклорна-этнаграфічныя калектывы «Чабатухі» Сташанскага сельскага Дома фальклору і «Дударыхі» Валішчанскага сельскага Дома культуры пакажуць унікальныя абрады «Завіванне барады» і «Закваска ў дзяжы», у якіх увасабляецца шлях зерня ад поля да стала. На пляцоўцы будуць размешчаны «Падворак палешука», «Майстэрня», «Арэлі жаданняў», «Палескі пачастунак». Тут можна будзе пабачыць старадаўнія прадметы быту, якімі продкі палешукоў карысталіся раней, наведаць выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якую складуць працы Любові Алешка (Малоткавіцкі ЦСДК, ткацтва), Святланы Новак (бібліятэка аг. Малоткавічы, лялькі-матанкі), прадстаўніц раённага цэнтра рамёстваў – Людмілы Яромік (вышыўка), Баяны Каратковай (роспіс па шкле), Вольгі Капліч (скрапбукінг). Жадаючыя змогуць наведаць майстар-клас па роспісе па шкле, паспрабаваць агуркі, прыгадаваныя па старадаўніх палескіх рэцэптах, пазнаёміцца з майстэрствам народнага вакальнага ансамбля «Явар ды каліна» Красіцкага СДК і народнага фальклорнага калектыву «Грымата» Дабраслаўскага СДК.

Століншчына пакажа дзею пад назваю «А вы чулі што ў Мачулі…». На падворку прадставяць тэатралізаваную легенду аб адным з куточкаў Палесся, правядуць экскурсіі ў «Хату ганчара» і сувенірную лаўку. Як вядома, Столінскі раён мае даўнія традыцыі ганчарства. У «Хаце ганчара» будуць створаны дзве тэматычныя зоны – прысвечаная гісторыі ганчарнага промыслу «Спакон вякоў нам засталася спадчына» і «Сучаснае жыццё мамзэлькі» – дэманстрацыя прац па выніках правядзення міжнародных ганчарных пленэраў у Гарадной. Жадаючыя наведаюць майстар-класы і паспрабуюць што-небудзь вырабіць на ганчарным коле. Зацікавіць наведвальнікаў і выстава народнага майстра, уладальніка тытула «Ганаровы Палешук», дырэктара Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Івана Супрунчыка, а таксама экспазіцыя саломапляцення, ткацтва, вышыўкі. Музычнае суправаджэнне святу будуць ствараць прызнаныя майстры сцэны – народны фальклорны калектыў «Журавушка» Атвержыцкага сельскага Дома фальклору, народны клуб аматараў гумару і песні «Моства» Мачульскага сельскага Дома фальклору, фальклорнае трыа «Каляжанкі», узорны ансамбль фальклорнага танца «Ніва» і вакальны ансамбль Рамельскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, народны творчы клуб «Альтанка» Столінскай раённай клубнай сістэмы і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі «Выцінанка» Столінскага ГДК.

 «Як прыехаў у Дварэц, дык адразу пад вянец» – пад такой назвай пройдзе прадстаўленне Лунінецкага раёна, у прыватнасці, вясельнага абраду з традыцыямі вёскі Дварэц, якая цяпер слыве клубнічнай сталіцай Беларусі. На пляцоўцы побач будуць стаяць дзве сядзібы. Перад хатамі – лаўкі, дрэвы, калодзеж... Хата нявесты ўпрыгожана ткацтвам, вышыўкай, ля сцяны пад столей вісіць «жэрдка»  з прыданым. Стол,  каля стала – лавы і табурэцікі, на сцяне абразы. Стаіць прыгожы куфар з пасагам, самабытным адзеннем  і своямі тканага палатна. Справа пры сцяне-ложак, засцелены прыгожым дывыном, у галавах на ім накладзена шмат падушак… Гасцей будуць сустракаць і частаваць сваха са сватам. Дружкі ўпрыгожаць маладую. Прагучыць абрадавая  песня  «Кукавала зязюля па расе, плакала дзяўчына па касе». Брат нявесты тройчы абвядзе маладых вакол стала. Заспяваюць песню «Огледзіласа маці», а сяброўкі маладой сядуць на падушкі і будуць патрабаваць за іх выкуп. Уся бяседа пройдзе да хаты жаніха. Маладых сустрэнуць бацькі, абсыплюць іх  зернем, пачастуюць мёдам. Гасцям праспяваюць: «Да прыехаў да бояр на двыр» і вяселле прадоўжыцца…

У адкрыцці фестывалю прыме ўдзел народны ансамбль песні і музыкі «Шляхцічы» Лунінецкага гарадскога Дома культуры, ён жа разам з народным ансамблем песні і музыкі «Прымакі» Лунінецкага Дома культуры чыгуначнікаў выступіць і на закрыцці фэсту. У канцэртнай праграме фальклорных калектываў прымуць удзел: народнае аматарскае аб’яднанне «Світанак» Дзятлавіцкага цэнтральнага сельскага Дома культуры і клуб аматараў песні «Лабелія» Вулькаўскага-1 Цэнтра культуры і народнай творчасці.

На фестывалі «Кліч Палесся» будуць уручаны статуэткі-сімвалы «Ганаровы Паляшук» слынным людзям Палесся, а таксама пройдзе конкурс прыгажосці «Палеская Прыгажуня-2018», удзел у якім прымуць прадстаўніцы раёнаў-удзельнікаў фестывальнай імпрэзы.

Калі вы не вызначыліся, як правесці апошнія жнівеньскія выхадныя, дык вандроўка ў Ляскавічы можа стаць выдатным варыянтам адпачынку і адкрыцця роднага краю. Чаму б і не паспрабаваць адчуць сябе палешуком?

Автор
Святлана ТАБОЛІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!