кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

15
Августа
Среда
FB TW VK OK
Баннер не установлен
jasno.jpg5b03c3ce63bba
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Кто для вас Диего Марадона?
Курс валют в Бресте и области
20180729_132616.jpg5b6d88f74d473

На Белым моры, як на Чорным!

15:45 10.08.2018

 

Восем баранавіцкіх турыстаў гэтымі днямі вярнуліся са сплаву па паўночных рэках i азёрах Расіі

Умба, Колвіца, Варзуга… Назвы гэтых водных артэрый суседняй дзяржавы мала што гавораць недасведчаным людзям. А вось для некаторых жыхароў Беларусі яны даўно ўжо сталі знаёмымі і нават блізкімі. Напрыклад, баранавіцкія турысты сплаўляюцца на катамаранах і байдарках па гэтых бурлівых паўночных рэках ужо не першы год. Некаторыя з іх – Віктар Бобылеў і Галіна Зуева – гэтым  летам выправіліся на Поўнач у васямнаццаты раз запар! Кожны такі сплаў для іх – гэта ўсё адно новыя ўражанні і  сустрэчы.

            – На гэты раз надвор’е нам спрыяла, – расказвае кіраўнік і арганізатар паходу, кандыдат у майстры спорту па водным турызме Віктар Бобылеў. – Дажджоў амаль не было, цэлымі днямі – сонца, тэмпература вады дасягала плюс 23, паветра – плюс 30! Так што, акрамя сплаву, які доўжыўся дзесяць дзён, купаліся, загаралі, лавілі рыбу. Праўда, у моры яна на кручок не трапляла – па сведчанні мясцовых жыхароў, і для рыбы сёлета на Поўначы было зацёпла…

            Да пасёлка і рэчкі Умба, на якой пачынаўся сплаў, дабраліся са знаёмцамі на бусіку – тыя ехалі якраз павудзіць рыбу. Там і пачалася актыўная частка вандроўкі. Праўда, ва Умбе беларускіх турыстаў чакала неспадзяванка – аказваецца, мясціны, у якія яны патрапілі, цяпер забаронена наведваць замежным грамадзянам, у населеных пунктах наконт гэтага размешчаныя папераджальныя плакаты. Але нашы турысты сюды прыйшлi па вадзе і пра папярэджанні даведаліся толькі тады, калі іх прыйшлі штрафаваць. Расейцы паводзiлi сябе добразычліва, паставіліся са спачуваннем, але… штраф з кожнага ў межах дванаццаці долараў у эквіваленце ўсё ж узялі – за парушэнне міграцыйнага рэжыму.

            Трэба сказаць, што рэчкі Умба і Колвіца, па якой нашы землякі прайшлі пазней, даволі бурлівыя, са шматлікімі парогамі. Таму не лішнімі былі страхоўка і «разведка» перад тым, як пераадолець складаны ўчастак.

            – У такім сур’ёзным паходзе я быў упершыню, першы раз апынуўся за Палярным кругам, – расказвае другі ўдзельнік сплаву Мікалай Садавы. – Эмоцыі толькі станоўчыя. Вельмі ўразіла прырода. Белыя ночы, скалы, мора, у якое з рэчак мы выходзілі некалькі разоў. А яшчэ – прафесіяналізм нашага кіраўніка Віктара Бобылева, яго адказнасць за людзей. Напрыклад, пры праходзе складаных парогаў, такіх, як Чорны, Віктар арганізоўваў трайную страхоўку…


            Мікалай Садавы дадае, што  эмоцый там, на Поўначы, ён атрымаў значна болей, чым падчас адпачынку ў Турцыі ці Егіпце.

            З Мікалаем цяжка не пагадзіцца. У свой час аўтару гэтых радкоў давялося бываць у тых мясцінах, у тым ліку і ва  Умбе, на Салаўках, у Кандалакшы… І таксама, як і маім сябрам, давялося назіраць, як сонца, толькі-толькі прысеўшы ў ваду, узыходзіць ізноў. Не прыходзіцца сумнявацца і ў арганізатарскіх здольнасцях Віктара Бобылева, якога невыпадкова называюць адміралам, – у свой час пашчасціла сплаўляцца з ім на катамаранах па Чорным Чарамошы, што ў Карпатах. І калі ён капітаніў на плаўсродку, турбавацца моцна не даводзілася – мы ведалі, што ўсё будзе добра. Застаецца дадаць, што  Бобылеў займаецца водным турызмам шмат гадоў, яго вяслу скараліся не толькі невялічкія беларускія рачулкі, а і многія горныя рэкі былога СССР – Белая, Баксан, Іркут, Катунь, Кура, Охта… Віктар экстрэмал ва ўсім – больш за 300 разоў скокнуў з парашутам, кожны год катаецца на горных лыжах, быў на вяршыні Эльбруса… Зрэшты, такімі ж рызыкоўнымі відамі спорту займаецца і Мікалай Садавы – каля 200 разоў «выходзіў у неба», ныраў з аквалангам, цяпер асвоіў параплан…

            Адзіная з жанчын у гэтым паходзе Галіна Зуева таксама падзялілася сваімі ўражаннямі.

            – У нейкай ступені гэта быў паход-адпачынак, – распавяла яна. – Можа, таму, што з-за спёкі многія месцы на Кольскім паўвостраве закрылі для турыстаў. Нельга было наведваць лясы, раскладаць там вогнішчы, таму што ў рэгіёне пачаліся пажары. Мы планавалі прайсці яшэ па адной з горных рэк, але вада ў ёй упала на метр-паўтара, і замест парогаў мы бачылі там камяні, на якіх парвалі б свае катамараны (палова з іх, дарэчы, зроблена сваімі рукамі). Мы змірыліся з такім становішчам і вырашылі прайсці па азёрах, што месцяцца на Кольскім паўвостраве, дзе пабачылі мноства цудоўных астравоў з адмысловай прыродай, паелі ўдосталь чарніц і буякоў, накупаліся, пазагаралі, паласаваліся рыбай.

            Галіна адзначыла, што ў Карэлію і на Кольскі пачала хадзіць у 1987 годзе, потым быў нейкі перапынак, а з 2001 года сплаўляецца там па рэках кожны год.

            Самы малады ўдзельнік паходу 27-гадовы Максім Бондар трэці раз апынуўся на Поўначы. Ён два гады таму ўзышоў на адну з вяршынь Эльбруса і таксама вельмі задаволены такім экстрэмальным адпачынкам гэтым летам. Усё было цудоўна, лічыць Максім. Праўда, яго старэйшыя сябры падлічылі, што агульны сярэдні ўзрост удзельнікаў паходу… 58 год! Пачуўшы гэтую лічбу, стала трошкі сумна. Не так шмат маладых людзей імкнуцца цяпер у горы ці да бурлівых рэк…

            Зрэшты, як кажуць, кожны выбірае па сабе… Аднойчы, вяртаючыся з вандроўкі з рукзаком вагою кілаграмаў на сорак, сустрэў знаёмага. Той пацікавіўся, адкуль еду і колькі каштавала паездка. Пачуўшы адказ, здзіўлена ўсклікнуў: «I гэта за свае грошы так мучыцца?!».

            Баранавіцкія аматары актыўнага адпачынку задаволены тым, як правялі час на Поўначы. Іх чатыры катамараны прайшлі выпрабаванне, турысты добра адпачылі і ўжо цяпер рыхтуюцца да новых вандровак. А ўспаміны аб мiнулай, на Кольскі паўвостраў, застануцца надоўга. І ў памяці, і на фотаздымках, і на відэа. Яшчэ адзін удзельнік сплаву, Сяргей Памятнёў, які з сябрамі пазалетась быў на вяршыні Эльбруса, вельмі любіць горныя лыжы, купанне на Вадохрышча ў рэчцы і ведае, як разгортваецца над галавой купал парашута, таксама задаволены паездкай.


            – Гэта было як падарунак лёсу, – гаворыць ён. – Няхай было няшмат вады ў рэках, але затое было ўдосталь сонца! Мы ехалі на Поўнач, да Белага мора, а нібыта патрапілі на Чорнае. Гэта быў мой найлепшы адпачынак за ўсю гісторыю паходаў!

 

Автор
Аляксей БЕЛЫ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!