кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Сентября
Среда
FB TW VK OK
Баннер не установлен
jasno.jpg5b03c3ce63bba
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Кто для вас Диего Марадона?
Курс валют в Бресте и области
karliv-1.JPG5b6303c824de6

У Iванава адкрылi кнiгарню

16:14 02.08.2018

1 жніўня міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч правёў у Іванава рабочую сустрэчу па пытаннях падрыхтоўкі Дня беларускага пісьменства, які райцэнтр будзе прымаць 2 верасня. На пасяджэнні, у якім прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Алег Велічка, кіраўнікі раённых структур, якія задзейнічаны ў падрыхтоўцы будаўнічых, культурных, адукацыйных, гандлёвых, спартыўных і іншых аб’ектаў далажылі аб іх гатоўнасці. У гэты ж дзень адбылося адкрыццё ў тэставым рэжыме кнігарні «Верасень».

З’яўленне кніжнага магазіна ў Іванаве – доўгачаканая падзея для жыхароў горада: раней ім прыходзілася задавольвацца невялікім выбарам канцылярскіх і кніжных тавараў, што меліся ў кіёсках «Брэстаблсаюздруку». Каб знайсці неабходную мастацкую, метадычную, школьную і іншую літаратуру, прыходзілася ехаць у суседнія гарады Пінск і Драгічын. Як паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, у краме налічваецца  каля 10 тысяч найменаванняў рознай прадукцыі, у тым ліку кнігі  беларускіх выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Беларуская навука», «Вышэйшая школа», «Беларуская энцыклапедыя», «Народная асвета», «Беларусь», выдавецкі дом «Звязда» і іншых. На рамонт дадзенай кніжнай кропкі, што знаходзіцца ў цэнтры Іванава, затрачана 56 тысыч рублёў. Як стала вядома, у сістэме таварыства «Белкніга» па ўсёй рэспубліцы налічваецца 109 гандлёвых аб’ектаў – магазінаў, павільёнаў і кіёскаў: самая вялікая колькасць кніжных магазінаў прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць – 33, у Віцебскай вобласці 16 такіх крам, у Брэсцкай – 13, Гомельскай, Гродненскай абласцях знаходзіцца па 12 кнігарняў, у Магілёўскай – 1. 


З адкрыццём кнігарні «Верасень», дзе прадстаўлены шырокі асартымент кніжнай прадукцыі, разлічанай на чытачоў рознага ўзросту і прафесійных зацікаўленасцяў, творчага густу і моўных запатрабаванняў, гэтае пытанне станоўча вырашана ў бок патрабавальнага чытача-пакупніка. Як расказала Людміла Займіст, адміністратар магазіна, у «Верасні» шырокі выбар твораў сёлетніх беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Маўра, Максіма Гарэцкага, Сяргея Грахоўскага, Яўгеніі Янішчыц, іншых нацыянальных і замежных пісьменнікаў, так і сучасных аўтараў, якія пішуць дзіцячыя, паэтычныя, празаічныя, драматургічныя і публіцыстычныя творы, – Алеся Карлюкевіча, Раісы Баравіковай, Людмілы Рублеўскай, Уладзіміра Ліпскага, Адама Глобуса, Уладзіміра Гніламёдава, Алены Паповай і інш. Акрамя таго, на паліцах кнігарні можна адшукаць самую разнастайную літаратуру – энцыклапедычнага, навуковага, метадычнага, творча-развіццёвага характару, сувенірную і папярова-дзелавую прадукцыю. Палягчаюць і эканомяць час на пошук неабходнай літаратуры для пакупнікоў навігатары з указаннем профілю літаратурнай прадукцыі – «Беларускія пісьменнікі дзецям», «Кнігі беларускіх выдавецтваў», «Мая радзіма – Беларусь», «Карты», «Блакноты, скетчбукі», «Чытанкі», «Размалёўкі» і інш. Самы запатрабаваны пакупнік, як завярае Людміла Мікалаеўна, знойдзе сабе патрэбны тавар. Кароткая экскурсія, што праводзіць Людміла Займіст па краме, дазваляе запэўніцца ў праўдзівасці адзначанага: і той, хто цікавіцца геральдыкай і хто вывучае айчыннае сакральнае мастацтва, хто хоча стаць сапраўдным рыцарам, паслухаць аўдыёзапісы кніг вядомых беларускіх пісьменнікаў – Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, пачытаць беларускія народныя казкі ў англамоўным перакладзе, навучыцца выцінанцы, даведацца пра праекты пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», згадзіцца ці паспрачацца з аўтарамі кнігі пра БНР, здзейсніць падарожжы з Шубуршуном, пачуць сакрэты выхавання ад вядомага доктара Камароўскага, знойдзе тут неабходныя выданні. Ёсць тут унікальная прадукцыя: напрыклад, пераклад на сто адну мову верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?», стрэс-размалёўкі для дарослых і дзяцей, развіццёвыя карткі для заняткаў з дзецьмі, якія маюць зрокавыя праблемы, драўляныя сувенірныя канверты і інш. Цікава, што наведвальнікі кнігарні паспелі ўжо ацаніць і вывучыць прапануемы асартымент: зрабілі замовы на асобныя творы. Некаторыя аматары роднага слова здзівілі міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча – карыстаючыся выпадкам, набылі дзіцячыя кнігі ягонага аўтарства і папрасілі аўтограф для сваіх дзяцей.


Увогуле Аляксандр Карлюкевіч застаўся задаволеным ходам выканання работ па падрыхтоўцы да  Дня беларускага пісьменства. Што тычыцца кнігарні «Верасень», то ў перспектыве, адзначыў міністр, тут плануецца правядзенне прэзентацый з удзелам дзяржаўных беларускіх выдавецтваў.  


Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА 

Автор
Наталля КАЗАКЕВІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!