кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Декабря
Среда
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
pravilaRI19.jpg5bdc2552a90fe
Что? Где? Когда?
Как надо праздновать Новый год?
Курс валют в Бресте и области
IMG_3706.JPG5b56f3d047d53

Раённае свята фальклорнага мастацтва «Фальварак мінулага»

12:39 24.07.2018

Гасцінная палеская зямля, шчодрая і багатая на таленты, зноў сабрала музыкаў і майстроў, захавальнікаў народных традыцый. Раённае свята фальклорнага мастацтва «Фальварак мінулага» адбылося ў Мерчыцах, што на Піншчыне.  

Цэлы дзень на адкрытай пляцоўцы Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту «Спадчына Палесся» выступалі фальклорна-этнаграфічныя калектывы. Яны аддавалі павагу матчынай песні, роднаму слову, а таксама знаёмілі гледачоў з унікальнымі традыцыямі і звычаямі сваіх мясцін. 




Лепшыя скарбы музычнага мастацтва былі прадэманстраваны на конкурсе «Роднай зямлі шматгалоссе». Тут яскрава выступілі народны аматарскі фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крыніцы» Пінкавіцкага СДК, народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Чабатухі» Сташанскага СДФ, дзіцячы фальклорны калектыў «Каласок» Чухаўскага СДК, дзіцячы фальклорны калектыў Боркаўскага сельскага клуба і многія іншыя. Гучалі прыпеўкі, беларускія найгрышы, пазаабрадавыя песні, удзельнікі фэсту кружыліся ў народных танцах, ды і гасцей свята клікалі далучыцца да вясёлага карагоду. 

З захапленнем гледачы сачылі за конкурсам па рэканструкцыі нацыянальнага касцюма. На сцэну выходзілі дзяўчаты ў старадаўніх ільняных уборах з вышыўкай. Сукенкі былі перададзены ім у спадчыну ад прабабуль і бабуль. Некаторыя ўдзельніцы змаглі зрабіць дакладныя копіі палескіх строяў. Сапраўды, традыцыйны касцюм Піншчыны заварожвае, здзіўляе сваёй прыгажосцю, каларытам. Гэта жамчужына народнага мастацтва! 



Адной з самых відовішчных падзей стаў конкурс абрадаў і традыцый «Спадчына», на якім этнаграфічныя і фальклорныя калектывы раёна паказалі вясновыя і летнія абрады. Тут і «Гуканне вясны» ад гурта «Ладаражаначкі», і «Проводна нэділя» ад пінкавіцкіх «Крыніц», і «Качанне ў расе» ад гурта «Церабяначкі», і «Засеўкі гуркоў» ад калектыву «Чабатухі». Рытуал «Ваджэнне Куста» паказалі калектывы «Багатуха» Каменскага і «Парэчаначкі» Парэцкага сельскіх Дамоў культуры. Валішчанскія «Дударыхі» праспявалі песні, якія нашыя продкі выконвалі падчас збору ягад і грыбоў. А ўдзельніцы калектыву «Чабатухі» Сташанскага СДФ захавалі цікавы абрад «Завіванне бороды». Ён праводзіўся, калі дажыналі апошнюю паласу жыта. Дажыначны сноп перавязвалі «перавяслам» і ўручалі гаспадару, які прыходзіў на поле… 


Колькі мудрасці нашых прод-каў, павагі да сваёй зямлі закладзена ў аўтэнтычных песнях, прымаўках, прыкметах, замовах! Расказаць пра ўсё, што адбывалася на свяце, проста немагчыма – гэта патрэбна было бачыць і чуць! Цудоўна, што жывуць на Піншчыне людзі, якія рупліва зберагаюць мясцовыя песні, абрады, гульні, танцы, перадаюць моладзі. Нездарма сталыя людзі кажуць:  «Памятай свае карані! Не губляй сувязь з мінулым!». Менавіта такую мэту і ставяць арганізатары фестывалю – вывучаць, адраджаць і папулярызаваць нашу багатую фальклорную спадчыну, усталяваць узаемасувязь пакаленняў. 

Плануецца, што свята «Фальварак мінулага» стане традыцыйным у Пінскім раёне, будзе збіраць яшчэ больш удзельнікаў і гледачоў.









Автор
Наталля МІЛЕЎСКАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!