кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

21
Ноября
Среда
FB TW VK OK
каравелла.jpg5bd83ecf91ad7
Баннер не установлен
wot.jpg5bc5985a3b71c
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
pravilaRI19.jpg5bdc2552a90fe
Что? Где? Когда?
Как надо праздновать Новый год?
Курс валют в Бресте и области
Без названия (1).jpg5b518c31a7597

Юрый Бліноў: «Трэба любіць музыку і верыць у сябе»

10:16 20.07.2018

У Драгічыне прайшоў ІІІ Міжнародны конкурс юных музыкантаў «Палескі агеньчык», які сабраў 98 піяністаў, 46 баяністаў, 7 маладых кампазітараў з 14 краін свету. Карэспандэнт «Зари» сустрэлася з арт-дырэктарам конкурсу Юрыем Бліновым, які расказаў многа цікавага пра свой шлях у краіну пад назвай Музыка, пра ўдзел у «Палескім агеньчыку» маладых талентаў увогуле.  

Трэба сказаць, што прозвішча Юрый Бліноў добра вядомае не толькі ў беларускім музыкальным асяроддзі, таму пра яго часта пішуць у СМІ, інтэрнэце. Праўда, піяніст-віртуоз, які родам з Драгічына, не надта мае шмат часу, каб сачыць за публікацыямі, што прысвечаны яго асобе. Станаўленню свайго таленту, вялікай маральнай падтрымцы, вераю ў яго сілы ён вельмі ўдзячны тром жанчынам – бабулі, Ганне Карпаўне Луцэвіч, якая жыла ў Драгічыне і спявала ў царкоўным хоры, маці, Ларысе Гаўрылаўне Бліновай, і настаўніцы музыкі Людміле Сяргееўне Шэламенцавай. Трохгадовы Юрый меў адно захапленне: надта любіў слухаць радыё, вінілавыя пласцінкі. За гэтаю справай, бывала, не заўважаў, як мінаў дзень. Сёння яго спадчыннік, сын Міраслаў, якому чатыры гады, таксама праяўляе цікавасць да спеваў, але робіць гэта асаблівым чынам – час ад часу спрабуе свае сілы ля хатняга фартэпіяна, які з’явіўся ў бацькі значна ў больш сталым узросце. Нягледзячы на выбітнасць свайго імя, Юрый Бліноў, уладальнік шматлікіх прэстыжных прэмій, першы з беларусаў, які даваў канцэрт у Карнэгі-Хол у Нью-Ёрку (2006), доктар музычных мастацтваў (атрымаў у Вышэйшай школе музыкі Істмэна (ЗША, 2009), прызнаецца, што перад любым выступленнем таксама хвалюецца, аднак сцвярджае, што з першай нотай гэтае пачуццё знікае, музыка завалодвае сутнасцю артыста. Агульную колькасць выступленняў Юрый ніколі не лічыў, многа было іх як на Радзіме, так і за мяжой, але краінай нумар адзін, дзе на высокім узроўні існуе музычная культура, беларускі піяніст называе Германію. Там з боку багатага бізнесу мастацтву аказваецца вялікая падтрымка. Заможныя людзі ладзяць канцэрты, спансіруюць выставы, падтрымліваюць пачаткоўцаў-музыкаў – у Еўропе гэта вельмі прэстыжна. Як дадатнае ў Беларусі Юрый Уладзіміравіч называе тое, што стаўленне нашых суайчыннікаў да класічнай музыкі больш глыбіннае і духоўнае. За мяжой жа вельмі часта адносяцца да класікі як да спосабу добра правесці час.

Наша размова праходзіць у перапынку паміж выступленнямі – ігру на фартэпіяна чатырнаццацігадовага Цімафея Бранавіцкага (г. Пінск), Юрый Бліноў ацаніў вельмі высока: «Добры хлопец, я думаю, ён пройдзе ў фінал». Прафесіянал не памыліўся – Цімафей не толькі прайшоў у другі тур турніру, ён яшчэ і стаў лаўрэатам ІІІ ступені «Палескага агеньчыка». У інтэрв’ю юны музыкант прызнаўся, што кожная перамога ў конкурсах такога кшталту ўпэўнівае яго ў тым, што ў будучым неабходна прысвяціць сябе музыцы. А для таго, каб адбываўся прафесійны рост, неабходна, на думку Юрыя Блінова, акрамя прыроджанага таленту, яшчэ сіла волі, вялікая любоў да музыкі і абавязкова вера ў сябе. Да таго ж, каб быць добрым музыкантам, трэба мець шырокі светапогляд, чалавек павінен цікавіцца рознымі з’явамі, прапусціць гэта ўсё праз сябе, каб мець сваю ідэю ў жыцці. Амаль як у беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага, які сцвярджаў, што чалавек – гэта цэлы свет. Нездарма таму Юрый Бліноў, шчыльны канцэртны графік якога не дазваляе стопрацэнтна прысвяціць сябе многім іншым справам, спартыўны аматар: з нядаўняга часу ён з’яўляецца сузаснавальнікам беларускага футбольнага клуба «Крумкачы», пастаянна ўдзельнічае ў марафонах і паўмарафонах. «Спорт – вялікая сіла, – лічыць Юрый Уладзіміравіч. – Асабіста мне ён дапамагае, у тым ліку ў творчасці». Наш зямляк напісаў канцэрт «Concerto-Krooso» у пяці частках, прысвечаны чэмпіёну свету па футболе Тоні Кроасу, гульцу ФК «Рэал Мадрыд». Але не толькі аднаму гэтаму спартсмену пашанцавала. Поспехі нашага дзесяціборца Андрэя Краўчанкі натхнілі Юрыя Блінова на стварэнне «Дэкатлона». І калі наш зямляк, Андрэй паспеў ужо ацаніць «падарунак», то сустрэча з Кроасам, спадзяецца піяніст-віртуоз, абавязкова здарыцца ў хуткім часе.

Ацэньваючы ўзровень выступоўцаў сёлетняга «Палескага агеньчыка», яго арт-дырэктар адразу ж гаворыць пра новаўвядзенне – пераможцы старэйшай групы у намінацыі «Фартэпіяна» давалі канцэрт у суправаджэнні сімфанічнага аркестра. «Са свайго вопыту магу сказаць, што гэта сур’ёзнае выпрабаванне для маладых артыстаў. Аднак яны адолелі яго на высокім узроўні, – дае сваю ацэнку Юрый Бліноў. – Аднак у будучым на «Палескім агеньчыку» я хацеў бы бачыць больш моцных выступоўцаў-баяністаў, акардэаністаў, фартэп’яністаў. Такіх, напрыклад, як уладальніка Гран-пры Сіманаса Мікнюса з Каўнаса (Літва). Хлопец у няпоўныя пятнаццаць год паказаў цудоўную ігру на фартэпіяна, здавалася, што перад намі – сталы і вопытны музыкант. Акрамя таго, з дапамогай музыкі ён перадаў свой светапогляд, паказаў добрую якасць гучання і тэхніку выканання. Больш таго, ён вельмі добра сцэнічна падрыхтаваны».  

Юрый Бліноў адданы музыцы і апантаны ёю. А падмурак яго натхнення – у малой Радзіме. Недарма ж маэстра прыдумаў «Палескі агеньчык», які год ад году разгараецца ярчэй і ярчэй.

Автор
Наталля КРЫВЕЦКАЯ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!