кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

17
Ноября
Суббота
FB TW VK OK
каравелла.jpg5bd83ecf91ad7
Баннер не установлен
farkop11.gif5be13917dfc90
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
pravilaRI19.jpg5bdc2552a90fe
Что? Где? Когда?
Как вы оцениваете качество, оказываемых ЖКХ услуг?
Курс валют в Бресте и области
белый.jpg5b361f52b8948

Баранавіцкі паэт і журналіст Аляксей Белы прэзентаваў сваю чарговую кнігу

15:00 29.06.2018

Баранавіцкі паэт і журналіст Аляксей Белы прэзентаваў у Брэсце сваю чарговую, ужо восьмую па ліку, кнігу з назвай «Жыві, дзе ўдосталь ветру».

У ёй, акрамя новых вершаў, ёсць паэма пра вучонага, даследчыка, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку, які праз ўсё жыццё пранёс любоў да Беларусі, а таксама два эсэ – пра жыццёвы шлях і творчасць вядомых беларускіх літаратараў Міколу Купрэева і Дануту Бічэль. З іх лёсамі Аляксея Белага звязвала і звязвае шмат цікавых падзей і цёплых успамінаў.

Новы зборнік – гэта згадкі пра тое, што аўтару давялося адчуць і перажыць, апынуўшыся на Салавецкіх астравах, узышоўшы на вяршыню Чэгета ці падняўшыся да Прытулку-11 на Каўказе; гэта і гістарычныя накіды, вершы пра чалавечыя пачуцці...

Як адзначыў на прэзентацыі сам аўтар, многія радкі ў кнізе – аўтабіяграфічныя.

          І радасці ў жыцці было, і слёз,

          І горыч палыну, і з хлебам скварка.

          Ды бацька мой не наракаў на лёс.

          І мне не варта.

 

          У памяці ўсё гэта ажыве

          Так, нібы ты ў чымсьці вінаваты.

          Якія мы ужо панеслі страты...

          А шчасце – легчы ўлетку на траве

          Пад яблыняю каля роднай хаты!

Па словах кандыдата філалагічных навук, паэта Міколы Аляхновіча, атрымалася арыгінальная кніга і па змесце, і па вершах. «Чытаеш і разумееш, што такая жыццёвая дарога была ў аўтара, як і яго творы. Не заўсёды роўная. Але можна сказаць з упэўненасцю, выпадковасці тут няма. Так аўтар і ішоў па жыцці», – адзначыў Мікалай Мікалаевіч.

«Добрыя кнігі выходзяць у нас не часта. Гэта адна з іх, – сказаў падчас прэзентацыі пісьменнік Мікола Сянкевіч. – Што вылучае зборнік? Па-першае, яго аптымістычнасць, жыццярадаснасць, добры настрой. Па-другое, разнастайнасць тэм. Мне асабліва падабаюцца вершы пра дзяцінства і сяброў. Дарэчы, Аляксей Белы і сам умее сябраваць».

          ... Ты сябру заўсёды рад,

          І ў спёку, і ў завею.

          Сапраўдны сябрук – бы брат,

          Суцешыць ён і сагрэе.    

Гэтым вечарам удзельнікі літаратурнай сустрэчы мелі магчымасць паслухаць вершы з новага зборніка і ад самога аўтара. 

          

Автор
Уладзімір ТУРАЎ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!