кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

25
Сентября
Понедельник
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
промбурвод2.gif5881a965f2bf9
raspisanie_brest_.jpg59c20d5a7d471
obv.jpg5887175be6a38
Что? Где? Когда?
Какой должна быть система оценок?
Курс валют в Бресте и области
стары.jpg58c15c586b4e6

Cтары і госць

15:44 09.03.2017

Двое мужчын на роварах аддаляліся ад вёскі павольна. Дарога пад імі была бітая і роўная, але ў  грудзі зноў і зноў упіраўся сыры вецер, ды у першым ужо зацішку перад лесам яны спыніліся, каб аддыхацца.

– Здаўся, бацька, табе той вулей-лавун! – незадаволена прагаварыў сын-госць. Яму шкада было траціць свой водпуск на пустое; лепш застаўся б дома ці паехаў у санаторый, як летась: дыханне, во, што ў стогадовага.

– А чаго лавуну гніць у лесе? На другое лета спатрэбіцца, ён жа амаль што новы. Калі аздараўляць пчальнік, дык не маімі хваравітымі раямі. Сямейку-другую куплю ці пазычу, а нешта і да лавуна прыб’ецца. Хадзем-такі? Раней дадому вернемся.

Далей яны павялі ровары ў руках і неўзабаве збочылі на ўтравелую сцежку. Пахла верасам і грыбамі. Старэйшы,  каб адагнаць спакусу, папераджальна заўважыў уголас, што год быў сухі, дажджы толькі-толькі зачасцілі, таму здаровага грыба зараз наўрад ці знойдзеш,  варта будзе скокнуць сюды дні праз тры. “Няўседны, – падумаў маладзейшы. – Цэлы тыдзень як заведзеныя завіхаліся на сядзібе, цяпер парадку яму захацелася і ў лесе”.

Незласлівай усмешкаю гарадскі адпускнік міжволі прыпадняў сабе настрой. Яму пачалі згадвацца першыя, у студэнцтве і маладым інжынерстве, пабыўкі дома, адна з якіх як быццам паўтарылася сёння, балазе не змяніўся ў паводзінах і нораве бацька. Ён і зараз ішоў паперадзе спорна – не шпарка, але ўпэўнена, часам паварочваў галаву: не адстаеш, маўляў?

Невысокую разгалістую сасну з вулеем-лавуном ускрай паляны гаспадар угледзеў здаля – паказаў рукою і зрабіў шырокі крок у напрамку да яе. Пакуль падыходзілі, ён жвава абмалёўваў будучыню гэтай мясціны. Сюды ён перавязе, як толькі заселіць вуллі, свой пчальнік з сядзібы. Пабудуе домік для інвентару, засее паляну канюшынаю або грэчкаю, за выручаныя ад мёду грошы з цягам часу набудзе невялічкі грузавік… Маладзейшы слухаў яго моўчкі, не перабіваў. Але калі б усмешку, што млява блукала ў яго на губах, перавесці ў словы, можна было б прачытаць: старое што малое, няхай сабе цешыцца; ну, дальбог, забыўся на свае гады!

Голас ён падаў, калі абодва наблізіліся да сасны:

– Дык што, бацька, кідаць завод ды перабірацца ў твае памочнікі? Падумаю, адно, вунь, з камароваю хаткаю ўпраўлюся. – Ён кіўнуў у бок вулея-лавуна, вакол якога сапраўды круцілася пісклявая плойма. – А мо ўсё ж не будзем бавіцца? Няхай перазімуе. Хто паквапіцца на такое дабро?..

Бацька як не чуў яго. Адшмаргнуў з руля ровара вяроўчыну, працягнуў сыну:

– Табе гэта звыкла, лезь. Смялей-такі, хлопча.

“Хлопча” зняў з сябе пярэстую ад вільгаці ватоўку, стаў пад сасною і зірнуў угору. Самая ніжняя галіна пакалыхвалася высакавата. Ён ледзь-ледзь, з падскокам, учапіўся за яе рукамі, падцягнуўся і з дапамогаю ног, што саскрэблі сухую кару з камля, ускараскаўся на дрэва. Перавёў дых. Дрогкімі ад нядаўняга падцягвання рукамі абвязаў канцом вяроўкі лавун, другі канец перанёс цераз тоўстае рала і скінуў уніз. А вулей ён скрануў занадта рэзка, бо той не адразу паддаўся, прыхоплены спадыспаду смалою. Давялося штурхнуць яго каленам.

Праз нечаканасць, з якою сарваўся груз, схібіў унізе бацька. Вяроўка слізганула ў ягоных руках, тут жа вызвалілася ад іх зусім, і вулей шпокнуўся долу, падзяліўся на дзве часткі – скрынку без ніякага пчалінага следу і стрэшку-накрыўку. Але абедзве, з моцных і добра падагнаных дошак, былі цэлыя.

– Нязграбны ты нейкі сёння, – папракнуў гаспадар несамавітага верхалаза, калі ён так-сяк спусціўся да яго. – А памятаеш, як мы, было…

– Мала што было! – з крыўдаю ў голасе абарваў яго сын-госць. Бацькаў папрок, хоць і памяркоўны, узбудзіў ягонае самалюбства. – Ты прыкінь, колькі мне ўжо гадоў. Прыкінь і скажы: магу я сёння скакаць вавёркаю па дрэвах? Ну, колькі мне? Паўвеку ўжо. Ды яшчэ два гады дадай. Во колькі!

Разгублены стары вінавата паглядзеў яму ў вочы. Уразіўся так, быццам той адкрыў для яго нешта незвычайнае, дагэтуль утоенае. Або вядомае, ды начыста сцёртае з памяці.

– Праўда ж, а я і не падумаў. – У ягоным позірку бліснула вільготная іскрынка. – Праўда-такі… – Ён упохапкі падняў скрыню лавуна і пачаў прывязваць да рамы свайго ровара. – Ты накрыўку павязеш, яна лягчэйшая.

Скрыню ён прыладкаваў сам, адно папрасіў патрымаць ровар. Потым пераняў руль і досыць рухава накіраваўся з грузам у бок сцежкі. Але прайшоў крокаў дзесяць, не больш: зачапіўся ботам за кусцік багульніку, выпусціў руль і ўпаў у траву. Тут жа падняўся з каленяў і ўсеўся на кавалку замшэлай сухадрэвіны, што валялася паблізу. Нават пасміхнуўся, каб засведчыць выпадковасць таго, што здарылася з ім, але надта сур’ёзны сынаў твар абарваў той посміх. Ён уставіўся позіркам у зямлю, сашчапіў рукі перад сабою і з хвіліну сядзеў нерухома.

– Праўда ж, – паўтарыў ён ранейшае цвярдзей і  выразней. – Дык мне… Колькі ж тады мне? Ага. Я роўна на трыццаць гадоў старэйшы за цябе, дык мне ўжо – о-ёй колькі! Восемдзесят два… Ці так яно, падкажы, Госпадзі.

– Пасядзі, бацька. Нічога не баліць?

– Халера ведае, што са мною! Давай-такі пакінем гэтыя цацкі ды паедзем.

– Чаго ўжо. Паедзеш адзін. Я наўючу імі абедзвюма свой ровар і падамся за табою. Зможаш ехаць улегцы?

Давялося падсадзіць яго на сядло, папіхнуць ровар раз, потым другі – так праз усю сцежку, да самай дарогі. Стары і там, на бітай дарозе, круціў педалі цяжка, з вялікай натугаю, хоць вецер, ужо высахлы і бадзёры, дзьмуў у спіну.

Яны, нягледзячы на тое, што адзін ехаў, а другі вёў за ім ровар з грузам, дабраліся дадому разам. Гаспадар нехаця паабедаў і лёг у пасцель. Уранку ўстаў, прайшоўся падворкам і праз дзясятак хвілін вярнуўся ў хату. Наказаў жонцы і сыну прыбраць нядаўна пасечанае і ўжо высахлае галлё ў садзе ды зноў лёг. Яму рабілася горш і горш, ён слабеў і худзеў увачавідкі.

Паклікалі вясковага фельчара. Той доўга аглядаў, абстукваў, праслухоўваў занямоглага, нарэшце развёў рукамі:

– Што ж ты, дзядзька, ні з таго ні з сяго паддаўся старасці? Думалася, больш чым сто гадоў пражывеш, а тут на табе. Трэба ў гарадскую бальніцу, на агульнае аздараўленне – кропельніца, ванны і ўсё такое. А пакуль што старайся варушыцца, есці як след.

Ён зрабіў хвораму ўкол, пакінуў некалькі пачачак таблетак і ўжо за сталом з пачастункам працягваў здзіўляцца:

– Напраўду не ведаю, што з ім здарылася. Гэта амаль тое самае, што чалавека-самнамбулу, соннага блукальніка, вокрыкам прабудзілі ў часе начной пагулянкі і такім ненаўмысным чынам саштурхнулі з якой-небудзь вышыні. – Фельчар пры гэтым падняў вочы на сцішанага гаспадарова сына, магчыма, падняў проста так, выпадкова, але той падумаў: «Няўжо эскулап здагадваецца, чыя тут віна?..».

У бальніцы стары пратрымаўся з паўмесяца. Самаадчуванне не паляпшалася, да фізічнай немачы дадаліся прыступы душэўнага разладу. Ён часта трызніў, жаліўся, што яго даймаюць пчолы і яшчэ нейкая жамяра, што яму трэба дадому і ў лес, і даходзіў, каб вярнулі хатнюю вопратку.

Дактары не вельмі пярэчылі, пагадзіліся на фельчарскі кантроль, і ў апошні дзень свайго водпуску сын перавёз яго назад у вёску. З пасцелі гаспадар ужо амаль  не падымаўся.


Автор
Алесь Каско, г. Жабінка

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!