кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

19
Сентября
Среда
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
lestv.gif537ef1827c008
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
rod.jpg5a96ad12c3b7c
Что? Где? Когда?
Кто для вас Диего Марадона?
Курс валют в Бресте и области
chacot.jpg57ac6d9e7e445

Невядомыя творы Чачота і Міцкевіча?

15:20 11.08.2016

У ліпені споўнілася 220 год з дня нараджэння знакамітага паэта, фалькларыста, сябра Адама Міцкевіча і нашага земляка Яна Чачота, узгадаванага ў ваколіцах вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна. 

У сувязі з гэтым супрацоўнікі Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі шэраг акцый, сярод якіх сямейныя чытанні з наведваннем сем’яў, дзе любяць кнігу, цікавяцца гісторыяй роднага краю, конкурс выразнага чытання «Наталенне радзімай», вандроўка ў аграгарадкі і вёскі па збору фальклору «Напішам ліст Чачоту разам».

У спецыяльны сшытак, названы «Яну з Мышы», жыхары раёна запісваюць фальклорныя творы, якія дагэтуль перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў баранавіцкім краі. Да дня нараджэння Яна Чачота сшытак больш за месяц знаходзіўся ў вёсцы Новая Мыш, а пасля 7 ліпеня бібліятэкары перадалі яго ў вёску Прыазёрная, і да канца года ён будзе вандраваць па раёне. А з заканчэннем вандроўкі запоўнены сшытак перададуць у Нацыянальную бібліятэку. І як тут не ўспомніць словы Яна Чачота ў прадмове да адной са сваіх кніжак, дзе ён заклікаў сучаснікаў збіраць фальклор: «…будуць некалі, праз колькі вякоў пасля нас, шкадаваць і заслужана папракаць сённяшнія часы, калі мы не збярэм рупліва гэтых помнікаў і не перададзім нашчадкам».

Звыш паўсотні старонак сшытка жыхары Новай Мышы запоўнілі прыказкамі, прымаўкамі, вершамі, песнямі. Некаторыя запісы, напрыклад, зробленыя 80-гадовай Ірынай Эдмундаўнай Сапліца, могуць стаць цікавым матэрыялам для даследчыкаў.

З Ірынай Эдмундаўнай мы пазнаёміліся ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы, куды па нашай просьбе яе запрасіла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі гэтай установы і адна з арганізатараў юбілейных чачотаўскіх акцый Ірына Томарава. Госця прынесла некалькі тоўстых сшыткаў. У іх, як потым высветлілася, з 1947 года пачала запісваць вершы і народныя песні, якія спяваліся ў нашай мясцовасці, – беларускія, польскія, украінскія. Песні спявала і яе маці Марыя Дмахоўская, якая ў свой час наведвала народны тэатр у вёсцы Варонча цяперашняга Карэліцкага раёна, створаны ў сваім маёнтку пані Аляксандрай Чарноцкай. Моладзь ездзіла па вёсках з канцэртамі, ставіла п’есы, спявала песні, чытала вершы. Многае ў сшытку Ірыны Эдмундаўны запісана са слоў маці.

– Сярод запісанага ёсць і верш, які, напэўна, ніколі не быў надрукаваны, «Ехаў я раз ад Кіяны» Яна Чачота, – сказала Ірына Эдмундаўна. – Яго мне прачытала мама. Магчыма, хто з сям’і Чачотаў таксама прымаў удзел у тых канцэртах, што ладзіла пані Чарноцкая. Ян Чачот родам з тых мясцін, з вёскі Малюшычы. Я і сама вучылася ў Літараўшчынскай школе пад Карэлічамі з прапраўнукамі Яна Чачота Верай і Антонам, нават школьны здымак захаваўся, дзе мы разам. Гэты верш я зберагла і запісала ў сшытак «Яну з Мышы».

Ехаў я раз ад Кіяны,

Быў у Смургоні, ды не п’яны,

І заехаў да Ваўкелы.

А конь добры быў, той белы.

Тыц! Стаў конь мой наравіцца,

І храпе, і дыба стаў,

Што не можна прыступіцца,

Чуць аглоблей не зламаў.

Бачу – бочка ля дарожкі,

Чыста бочка, толькі рожкі

Як бы трохі відаць збоку.

Думка: «Ехаў хтось з далёку,

Як прыстаў конь, дык скаціўшы,

Сам начуе дзесь у вёсцы,

Або, можа, быў падпіўшы,

Страціў бочку пры дарожцы…»

Як дачытаеш верш да канца – яшчэ трынаццаць слупкоў, – то стане зразумелым, што гэта і не бочка зусім была, а каза, і не каза, а чорт, які «нас, грэшных, кусіць». Такі вось гумарыстычны твор маралізатарскага характару, вытрыманы ў народным стылі, што неаднойчы прымушала розных этнографаў перадрукоўваць творы Яна Чачота і падаваць іх як чыста народныя. І, магчыма, гэты верш, які захавала народная памяць, якраз з катэгорыі тых, пра што часта пішуць сучасныя літаратурныя даследчыкі: «Некаторыя беларускія творы Яна Чачота не дайшлі да сённяшняга дня». Пішуць і пра тое, што творчасць аднаго з першых «будзіцеляў» нацыі, Яна Чачота, была распылена па розных, амаль недаступных цяпер выданнях і шматлікіх архівах.

Ірына Эдмундаўна Сапліца запісала яшчэ адзін верш у сшытак «Яну з Мышы». Але перш паслухайце гісторыю, якую яна расказала.

Некалі Адам Міцкевіч па дарозе ў Туганавічы заехаў да далёкіх сваякоў Дмахоўскіх у вёску Дашкі. І падарыў ім сшытак са сваімі вершамі. А маці Ірыны Эдмундаўны была таксама сваячкай тых Дмахоўскіх – невыпадкова ж носяць аднолькавыя прозвішчы. Яна і брала чытаць Міцкевічаў сшытак, і два вершы вывучыла на памяць. Адзін з іх таксама захаваўся ў фаліянтах Ірыны Эдмундаўны Сапліца. Яна пераклала яго на рускую мову, называецца верш «От венца возвращаясь».  І падарыла аўтару гэтага артыкула копіі верша і на рускай, і на польскай мовах.

 

Магчыма, руплівыя даследчыкі, якіх зацікавіць гісторыя, расказаная намі, змогуць з цягам часу растлумачыць аматарам паэзіі, ці сапраўды гэтыя творы такія невядомыя спецыялістам-філолагам да гэтага часу і належаць нашым славутым землякам Чачоту і Міцкевічу?

Автор
Міхась ШУБІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!