кондрат31-4.gif5890875fa80e1

Запрошенная Вами страница не найдена

Проверьте правильность написания названия страницы

(design): design-elements/menu-header-1.tpl

11
Декабря
Вторник
FB TW VK OK
okon_vesna.gif58c1585bf2bad
Баннер не установлен
wot.jpg5bc5985a3b71c
raspisanie_brest_3.jpg5a72cab07d02e
pravilaRI19.jpg5bdc2552a90fe
Что? Где? Когда?
Как надо праздновать Новый год?
Курс валют в Бресте и области
_DSC_1193.jpg530703a93cbdc

У пошуках мовы

09:43 21.02.2014

Сення ва ўсім свеце адзначылі Дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года. Адзначаецца ён з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.  

У гэты дзень карэспандэнт “Зари” размаўляў выключна па-беларуску і шукаў родную мову ў гарадскім асяроддзі. Вось што з гэтага атрымалася.

“Мова – даніна павагі”

Што кінулася ў вочы? Беларускамоўныя назвы вуліц, некаторых устаноў і рэдкіх магазінаў. Але ж у большасці выпадкаў  назва – гэта толькі назва, не больш. У “беларускай” краме вы наўрад ці знойдзеце беларускае слова і дакладна не пачуеце беларускую мову. Выключэнне – хіба што кнігарні, дзе на паліцах можна знайсці кнігі на роднай мове. Праўда, не так даўно ў нашай краіне з’явілася беларускамоўная сетка крамаў. Гаворка пра «Mart Inn» 

«Сурвэткі папяровыя, сокавыціскалка, філе кураня-бройлера, выпрамнік для валасоў» – гэта не дапаможнік па беларускай мове, а рэкламны буклет сеткі супермаркетаў. “Мы ўжо працуем!”, “Сардэчна запрашаем!”, “Кулінарыя. Свежае і смачнае”, “Гэта выгадна!” – усе надпісы (нават звароты да пакупнікоў!) у крамах зроблены па-беларуску. Роднай мовай радуе і рэклама: як знутры магазіна, гэтак і на гарадскіх білбордах.

«Рашэнне ўласнікаў кампаніі зрабіць краму беларускамоўнай – гэта даніна павагі краіне, у якой мы развіваем бізнес. Да таго ж, усе астатнія сеткі камунікуюць на рускай мове, не выкарыстоўваючы беларускую як сродак адрознення. Таму мы з задавальненнем зрабілі беларускую мову нашай адметнай рысай, – тлумачыць выбар уласнікаў сеткі крамаў дырэктар дэпартамента маркетынгу і продажу Алена Сітдзікава. – Мы вырашылі камунікаваць з пакупніком па-беларуску, і мы рады, што гэта выклікае толькі станоўчую рэакцыю ў людзей». 

Натуральна, часам здараюцца памылкі. У адным з інтэрв’ю Алена расказала, што пільны жыхар Брэста параіў замяніць «куфаль» на «келіх» у рэкламным буклеце. «Мы вучымся разам з тымі, хто наведвае нашы крамы», – кажа дзяўчына.

Дарэчы, некаторыя з прадаўцоў «Mart Inn» (а, можа, і ўсе?) няблага размаўляюць па-беларуску. На “здравствуйте” ад прадаўца я запытаў: “А з пакупнікамі па-беларуску вы не размаўляеце?”. “Мы размаўляем з пакупніком на адной мове. Дзякуй!”, - усміхнулася дзяўчына. 

Прынцыповае пытанне

Адчынены пасля рэканструкцыі чыгуначны вакзал у Брэсце не можа не радаваць. Не толькі прыгажосцю інтэр’ераў ды вонкавым аздабленнем. Роднай мовы на вакзале сапраўды шмат! Паказальнікі, напрыклад, выкананы на дзвюх мовах: беларускай і англійскай. У сацыяльных сетках наконт гэтага разгарэліся бурныя дэбаты: ці не будуць пакутаваць пасажыры ад адсутнасці рускай мовы? Што ж, спытаем у пасажыраў.

Аляксандр вучыцца на другім курсе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і штодня ездзіць на вучобу з Жабінкі: “Брэсцкі вакзал – гэта твар нашай краіны. Таму я вельмі станоўча стаўлюся да таго, што беларуская мова тут з’яўляецца асноўнай. Людзі, якія прыязджаюць да нас, адразу адчуваюць, што яны ў Беларусі. У краіне са сваёй мовай, са сваёй самабытнай культурай”. Будаўнік Іван Міхайлавіч таксама не супраць “беларусізацыі” вакзала: “Ого, действительно все по-белорусски. А я сразу и внимания не обратил. Да это, в принципе, и не важно, на каком языке указатели. Думаю, тем же россиянам вполне понятно, что означают слова “рэстаран”, “камера захоўвання”, “аптэка”. Для пенсіянеркі Ганны Фёдараўны моўныя пытанні таксама не на першым месцы: “Галоўнае, каб праезд не даражэў, а мова – справа дзясятая”. 

- Ніхто з наведвальнікаў вакзала на адсутнасць рускай мовы не скардзіўся. Не думаю, што тут для некага ўзнікнуць праблемы, - упэўнены намеснік начальніка вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны Мікалай Дзергачоў.

Дарэчы, ініцыятыва аб пашырэнні сферы ўжытку беларускай мовы на чыгунцы зыходзіла ад неабыякавых брэстаўчан. Гэту ініцыятыву падтрымалі ў Брэсцкім аблвыканкаме. 

- Для нас гэта прынцыповае пытанне, а таму мы неаднаразова звярталіся ў Міністэрства транспарту, адпраўлялі лісты з прапановамі больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову на чыгунцы. Асабліва, на прыгранічным брэсцкім вакзале. Выдатна, што нашы прапановы пачулі, - гаворыць першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, кандыдат філалагічных навук Ігар Гетман.

Беларускае слова і беларуская бульба

А я зноў адправіўся ў краму. Толькі на гэты раз для таго, каб больш дасканала вывучыць прадукцыю айчынных прадпрыемстваў: ці ўжываюць беларускія вытворцы родную мову? Высновы атрымаліся вельмі нечаканымі: на імпартных прадуктах беларускае слова можна ўбачыць часцей, чым на нашых!

Перш-наперш я звярнуў увагу на брэсцкія прадукты харчавання: малако, смятану, селядцы, розныя напоі… На жаль, ніводнага слова па-беларуску так і не знайшоў. Тады я цвёрда вырашыў, што вазьму на вячэру толькі тыя прадукты, на якіх будзе надрукавана інфармацыя на беларускай мове. Такім чынам, дахаты я прынёс: квас “Хатні” (ЗАТ “Піваварні Хайнекн”), маянэз “Махеевъ” (ЗАТ “Эсэн Прадакшн АГ”, Расія), сок “Rich” (ЗАТ “Мултон”, Расія) . Яшчэ я звярнуў увагу на гарэлку “Тутэйшую” ад РУП “Мінск-Крышталь”. Уся інфармацыя на этыкетцы пададзена па-беларуску, а пляшку ўпрыгожвае добры слоган: “За людскасць і каханне!”. Аднак паколькі закускі для святкавання Дня роднай мовы яўна не хапала, бутэльцы “Тутэйшай” не знайшлося месца ў маім кошыку. Ад галодных перспектыў выратавала традыцыйная беларуская бульба… 

А з назвамі айчынных прадуктаў робіцца нешта непрыемна дзіўнае. Замест мясцовага каларыту – суцэльныя “закосы”. На жаль, большасць нашых вытворцаў мала клапоціцца аб тым, каб іх прадукцыя мела свае адметныя, нацыянальныя рысы. Таму і з’яўляюцца на нашых вуліцах шыльды накшталт “Трактиръ”, на паліцах крамаў - пячэнне “Барское”, хлеб “Сударь”, пельмені “Вкус бульбаша” і г.д.

Дарэчы, некаторыя нашы прадпрыемствы ўсё ж называюць сваю прадыкцыю па-беларуску: хлеб “Хатні”, “Знаёмы”, піва “Крыніца”, “Аліварыя”, гарэлка “Сваяк”, “Налібокі”, аднак у большасці выпадкаў побач з беларускай назвай вы абавязкова ўбачыце рускае слова “состав”.

         

Автор
Павел ЮШКЕВІЧ

Комментарии

Оставить комментарий:

Ваше имя
Введите имя (псевдоним), под которым будет опубликовано сообщение
Ваш e-mail
Необязательное поле. Введите свой e-mail если желаете получить уведомления об ответах
Текст сообщения
Я Согласен с правилами размещения комментариев Прочитайте правила и поставьте флажок, если согласны с ними
turing image
Каптча Нам важно знать, что Вы человек!